Галаўні-Астрожацкія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Галаўні-Астрожацкія, таксама Галаўні, Астрожацкія (па-польску: Ostrożeccy, Hołownia, Hołownia-Ostrożeccy) — княскі род уласнага гербу (Галаўня) у ВКЛ. Нібыта паходзіў ад Гедзіміна. Першым вядомым прадстаўніком роду быў Дзьмітры Галаўня з луцкага павету , уладар маёнтку Астрожац, ад якога пайшла другая частка прозьвішча. Дзьмітры меў сына Івана й унука Глеба, якім пацьвердзіў валоданьне маёнткамі ў 1446 вялікі князь Сьвідрыгайла. Род загас напрыканцы XVI стагодзьдзя.

У ВКЛ быў вядомы шляхецкі род Галаўнёў, адна лінія пасьля згасаньня роду Галаўнёў-Астрожацкіх прыняла іх прозьвішча. У XVI стагодзьдзі яны жылі ў Берасьцейскім ваяводзтве.

Радавод[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

 Дзьмітры Галаўня (XV ст.), князь, уладальнік Астрожацу 
   └─>Іван Галаўня (XV ст.)
       ├─>Глеб Галаўня (XV ст.)
       └─>міхайла Галаўня (XV ст.)
         ~ NN Дахновіч
         ├─>Кацярына Галаўня-Астрожацкая 
         ├─>Бялюхна Галаўня-Астрожацкая
         │  ~ Ян Котвіч
         └─>Пётр Галаўня-Астрожацкі, (?-пасьля лютага 1538), каралеўскі 
 дваранін ў 1496-1522, гараднічы троцкі 1523-1534. Валодаў маёнткамі на 
 Валыні, сёламі Ражанцы й Рыдчы ў Берасьцейскім ваяводзтве. У 1528 атрымаў 
 прывілей на заснаваньне гораду ў Астрожацу. У 1528 выстаўляў у войска 16 
 коньнікаў. Ад 1535 тытулаваўся князем Астрожацкім.
             ~ 1. NN
             ├─>Хведар Галаўня-Астрожацкі (?-1569), спраўца Брацлаўскага 
 й Віньніцкага старастваў, у 1569 прызначаны канюшым ВКЛ, але пасады 
 не заняў.
             │  ~ Ганна з Адзінцэвічаў
             │  ├─>Ганна Галаўня-Астрожацкая (?-каля 1590)
             │  │  ~ Адам Пацей 
             │  ├─>Андрэй Галаўня-Астрожацкі (?-1585), пасол на сойм 1573. 
 Апошні з роду. Валодаў шматлікімі маёнткамі на Валыні, якія пасьля яго 
 сьмерці перайшлі Еляў-Малінскіх, Пацеяў, Тушэвіцкіх.
             │  │  ~ Настасься Малінская
             │  └─>Марына Галаўня-Астрожацкая (XVI ст.) 
             │     ~ Хведар Тушавіцкі
             └─>Юры Галаўня-Астрожацкая (?-1543) 
                   ~ Ганна Сангушка
             ~ 2. Зоф’я Андрэеўна
             └─>Зоф’я Галаўня-Астрожацкая (XVI ст.)
                   ~ Алехна Казінскі
                   └─>Дзьмітры Казінскі