Гале-на-Заале

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рынкавая плошча і Чырвоная вежа ў Гале

Га́ле-на-Заале (па-нямецку: Halle (Saale)) — горад у Нямеччыне, які стаіць на рацэ Зале. Самы населены горад зямлі Саксонія-Ангальт: па стане на 2010 год у ім пражывала каля 233 тысячы чалавек (зь іх больш 18 тысяч студэнтаў).

Горад вядомы сваім унівэрсытэтам, які быў заснаваны ў 1694 годзе; у 1817 годзе ўнівэрсытэт Гале быў аб'яднаны з ўнівэрсытэтам горада Вітэнбэрг; з 1933 году аб'яднаны ўнівэрсытэт завецца ўнівэрсытэт імя Мартына Лютэра Гале-Вітэнбэрг (па-нямецку: Martin-Luther-Universitat Halle-Wittenberg).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гале-на-Заалесховішча мультымэдыйных матэрыялаў