Галодна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Галодна
Краіна Беларусь
Плошча 0,14 км²
Плошча вадазбору 4,3 км²
Максымальная глыбіня 21,0 м
Найбольшая даўжыня 0,78 км
Найбольшая шырыня 0,25 км
Даўжыня берагавой лініі 1,81 км
Аб’ём вады 1,13 млн м³
Каардынаты 54°51′47″ пн. ш. 26°15′38″ у. д. / 54.86306° пн. ш. 26.26056° у. д. / 54.86306; 26.26056Каардынаты: 54°51′47″ пн. ш. 26°15′38″ у. д. / 54.86306° пн. ш. 26.26056° у. д. / 54.86306; 26.26056
Галодна на мапе Беларусі ±
Галодна
Галодна
Галодна
Галодна
Галодна
Галодна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гало́дна (Галубі́нае, Галубіно) — возера ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Знаходзіцца за 34 км на паўночны ўсход ад гораду Астраўцу. Належыць да групы Сарачанскіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Страчы. Плошча Галодна складае 0,14 км². Найбольшая глыбіня возера — 21,0 м. Даўжыня возера — 0,78 км, найбольшая шырыня — 0,25 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,13 млн м³. Даўжыня берагавой лініі вадаёма — 1,81 км, плошча вадазбору — 4,3 км². Велічыня празрыстасьці вады ў возеры складае 4,0 м.

Возера Галодна

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—4 м, на паўночным захадзе і паўднёвым усхлодзе сягаюць 12—14 м. Схілы знаходзяцца пад лесам, на поўначы — разараныя.

Берагі возера нізкія, забалочаныя. На ўсходзе берагі парасьлі хмызьняком.

Мелкаводная зона вадаёма пяшчаная, на большых глыбінях дно высланае глеем.

На паўночным усходзе з вызера выцякае ручай у возера Тумскае, на поўдні — выцякае ручай у возера Галадзянка.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 120
  • Озера Белоруссии. О.Ф. Якушко и др. — Мн.: Ураджай, 1988

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоднасховішча мультымэдыйных матэрыялаў