Галубцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Галубцы

Галубцы́ — даўняя традыцыйная страва, вядомая большасьці народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.

Гатуецца найчасьцей з капуснага лісьця, бланшаванага ў кіпені (або з разабранай заквашанай у цэлых галоўках капусты), начыненага мясным фаршам з адвараным да напаўгатоўнасьці рысам, тушыцца ў соусе. Да зьяўленьня ў нашай кухні рысу (XVII стагодзьдзе) і часта пазьней гатаваліся з бланшаванай грубай ячневай крупы (груца) і нарэзанай на дробныя кавалкі ялавічыны з дадаткам пасераванай цыбулі, грыбоў і прыправаў. Хуткія, або «лянівыя», галубцы не начыняюць, а робяць з нашаткаванага капуснага лісьця, зьмяшанага з фаршам. Заміж капусты даўней выкарыстоўвалася і іншая зеляніна (напрыклад, лісьце хрэну). У Беларусі, Польшчы, Летуве робяць і галубцы з тоўчанай варанай бульбы. Галубцы з вінаграднага лісьця, вядомыя ў Міжземнамор’і, на Блізкім Усходзе, на Каўказе называюцца «далма».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»Commons-logo.svg  Галубцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў