Гальшанскія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гальшанскія
Герб Гальшанскіх
Герб Гальшанскіх
Тытул: князі
Прызнаныя ў: ВКЛ
Першы з роду: Гольша
Апошні з роду: Сямён Юр'евіч (пам. у 1556 годзе)

Гальша́нскія, Альша́нскія — у Вялікім Княстве Літоўскім княскі род гербу «Гіпацэнтаўр», назва якога паходзіць ад вотчыннага маёнтку Гальшаны (цяпер у Ашмянскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі).

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генэалягічныя легенды XVI ст. зьвязвалі паходжаньне Гальшанскіх са старажытнай літоўскай дынастыяй Кітаўрасаў, што панавала ў Літве перад дынастыяй Віценя і Гедыміна. Магчыма, князі Гальшанскія сапраўды паходзілі ад кагосьці з родзічаў вялікага князя Трайдзеня, пазбаўленых улады новай дынастыяй.

Шэраг позьніх летапісаў (напрыклад, Летапіс археалягічнага таварыства) згадвае сярод падданых Гедыміна «Міндоўгава сына Альгімонта, вялікага князя Гальшанскага» (Яўрэінаўскі летапіс называе гэтага ж пэрсанажа «сынам Гольшыным»). У той жа групе летапісаў у зьвестках пра Гольшу, легендарнага заснавальніка Гальшанаў, згадваецца ягоны сын Альгімонт. Хроніка Быхаўца называе Гольшынага сына Міндоўга, Хроніка Літоўская і Жамойцкая — абодвух.

«Хроніка Быхаўца» называе Гольшу родзічам вялікага княза Трайдзеня і чалавекам з найбліжняга атачэньня вялікага княза Віценя.

Уладаньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Родавым гняздом Гальшанскіх было заснаванае ў 1280 року пасяленьне на Ашмяншчыне (цяпер вёска Гальшаны Гарадзенскай вобласьці). Гальшанскія валодалі буйнымі землеўладаньнямі на тэрыторыі сучасных Беларусі (Глуск, Раманаў у Ашмянскім павеце), Украіны (на Валыні - Дубровіцкае ды Стэпанскае княствы), Літвы. Займалі высокія дзяржаўныя і царкоўныя пасады ў ВКЛ.

Род згас у 1556 годзе са сьмерцю князя Сямёна Юр'евіча. Пасьля ягонай сьмерці маёмасьць Гальшанскіх перайшла да 6 Сямёнавых сёстраў, а потым зь іхнім пасагам разышліся сярод княскіх родаў Сапегаў, Заслаўскіх, Палубенскіх, Курбскіх, Кірдэеў, Саламярэцкіх, Вішнявецкіх.

Славутыя прадстаўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Насевіч В. Гальшанскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. — С. 491—493.
  • Славянская энциклопедия. Автор-составитель В. В. Богуславский. т.2. — М., 2002.
  • Ochmański J. Biskupstwo wileńskie w średniowieczu. — Poznań, 1972.
  • Tegowski J. Przodkowie Zofii Holszańskiej, czwartej żony Władysława Jagiełły // Genealogia. Studia i materiały historyczne. 8, 1996.
  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 94-115.
  • Полное собрание русских летописей. Т. 32. М., 1975.
  • Полное собрание русских летописей. Т. 35. М., 1980.
  • Pułaski K. Ks. Holszańscy. Kraków, 1887.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гальшанскіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў