Галяковая Шыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галяковая Шыя
польск. Golakowa Szyja
Галяковая Шыя
Былая назва: Галяковае
Мясцовая назва: Holakova Šyja
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Гайнаўка
Насельніцтва: 6 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-200
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°49′29″ пн. ш. 23°35′34″ у. д. / 52.82472° пн. ш. 23.59278° у. д. / 52.82472; 23.59278Каардынаты: 52°49′29″ пн. ш. 23°35′34″ у. д. / 52.82472° пн. ш. 23.59278° у. д. / 52.82472; 23.59278
Галяковая Шыя на мапе Польшчы
Галяковая Шыя
Галяковая Шыя
Галяковая Шыя
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Галяковая Шыя (па-польску: Golakowa Szyja, па-падляску: Holakova Šyja) — прысёлак вёскі Васількова ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Гайнаўка.

Звадзецкае прылягае да Белавескай пушчы. Ля прысёлку праходзіць ваяводзкая дарога 685.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары Галяковай Шыі этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Апостала Якава ў Ласінцы[2]).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галяковую Шыю заснавалі выхадцы зь Берасьцейскага ваяводзтва, якія пасяляліся тут да 1789 году як асочнікі-ахоўнукі Белавескай пушчы. У 1811 годзе было тут 12 хатаў. У міжваенны пэрыяд Галяковая Шыя прыналежала да гміны Масева Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 23 жыхары (усе праваслаўныя; 13 зь іх было запісаных палякамі, 10 беларусамі)[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Галяковая Шыя была далучаная да гміны Гайнаўка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Statystyka ludności na 31 grudnia 2012 r. (пол.) Urząd Gminy Hajnówka Праверана 9 траўня 2015 г.
  2. ^ Parafia w Łosince (пол.) Zaranoczka. Chór parafii prawosławnej p.w. św. Apostoła Jakuba w Łosince Праверана 9 траўня 2015 г.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 9 траўня 2015 г.