Першая ліга чэмпіянату Чэхіі па футболе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Гамбрынус Ліга»)
Першая ліга чэмпіянату Чэхіі па футболе
Краіна Сьцяг Чэхіі Чэхія
Канфэдэрацыя УЭФА
Заснаваная 1993
Колькасьць камандаў 18
Вылет у Нацыянальная ліга
Узровень ў пірамідзе Узровень 1
Хатнія кубкі Кубак Чэхіі
Міжнародныя кубкі Ліга чэмпіёнаў, Ліга Эўропы
Дзейны чэмпіён Спарта Прага — 13 тытулаў (2022—2023)
Найбольш пасьпяховы клюб Спарта Прага — 13 тытулаў
ТБ-партнэры ČT, O2
Сэзон 2023—2024 гадоў

Першая ліга чэмпіянату Чэхіі па футболе — найвышэйшы дывізіён сыстэмы футбольных лігаў Чэхіі. У спаборніцтве ўдзельнічаюць 16 клюбаў. Пасьля кожнага сэзону клюбы, якія занялі два апошнія месцы, выбываюць у нацыянальную лігу, а іхнае месца займаюць дзьве наймацнейшыя каманды першага дывізіёну. Дзейным чэмпіёнам зьяўляецца клюб «Славія Прага». У кастрычніку 2016 году Футбольная асацыяцыя Чэскай Рэспублікі падпісала шасьцігадовы спонсарскі кантракт з чэскай букмекерскай канторай Fortuna. Адпаведна ўмоваў гэтага кантракту пачынаючы з сэзону 2018—2019 гадоў першая ліга чэмпіянату Чэхіі завецца Ліга Fortuna[1]. Ад сэзону 2018—2019 гадоў сэзоны працягваюцца зь ліпеня да траўня, кожная каманда праводзіць 30 гульняў. Каманды разьбіваюцца на тры групы, гуляюць міні-туры для вызначэньня выніковых пазыцый у чэмпіянаце. Зараз ліга займае 13-е месца ў рэйтынгу УЕФА.

Гісторыя чэмпіянату Чэхіі па футболе пачалася напрыканцы XX стагодзьдзя. Яна была рэарганізаваная ў сэзоне 1993–1994 гадоў пасьля Аксамітнага развода, калі спыніла існаваньне Першая Ліга Чэхаславаччыны.

Ад самага пачатку ў першай лізе ўдзельнічалі 16 каманд. Спачатку сэзон працягваўся з жніўня да мая. Каманды праводзілі па 2 гульні з кожным з супернікаў: адну на сваім полі, адну на полі суперніка, у выніку атрымлівалася па 30 гульняў. У першым сэзоне за перамогу налічвалася 2 ачкі, у 1994 годзе была прынятая сыстэма трох ачкоў за перамогу[2]. За нічыю каманды атрымлівалі па адным ачку, за паразу ачкоў не налічвалася. Рэйтынг каманд складаўся паводле колькасьці набраных ачкоў, калі дзьве ці больш каманд набіралі аднолькавую колькасьць ачкоў, улічваліся сустрэчы каманд паміж сабой, падлічвалася колькасьць ачкоў ад гэтых гульняў, потым улічвалася розьніца галоў, потым колькасьць галоў. Дзьве каманды, якія набралі найменшую колькасьць ачкоў, вылятаюць у Нацыянальную лігу.

Чэмпіёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Fortuna je partnerem reprezentace a dá jméno první lize. Pelta: Výše kontraktu nemá obdoby (чэс.). Aktuálně.cz (18 кастрычніка 2016).
  2. ^ A Recap: Red Cards, TV Woes, Goodbye Dukla (анг.). Prague Post Magazine. Архіўная копія ад 4 красавіка 2017 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая ліга чэмпіянату Чэхіі па футболесховішча мультымэдыйных матэрыялаў