Гамэапатыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заснавальнік гамэапатыіі Крыстыян Фрыдрых Самуэль Ганэман

Гамэапатыя — сыстэма лячэньня мізэрна малымі дозамі індывідуальна падабранаых лекаў. Была прапанавана ў канцы XVIII стагодзьдзя нямецкім лекарам Крыстыянам Ганэманам, які сьцьвярджаў, што хваробы можна лячыць маленькімі дозамі тых рэчываў, якія ў вялікіх дозах выклікаюць сымптомы, падобныя да прыкметаў дадзенай хваробы (прынцып лячэньня падобным). Гамэапатыя разглядае падыход да хваробы як да індывідуальнай рэакцыі хворага на пашкаджальны фактар, што залежыць ад спадчынна-канстытуцыйных асаблівасьцей арганізму. Як мэтад лячэньня гамэапатыя прызнана ў многіх краінах сьвету; выкарыстоўваецца таксама ў вэтэрынарнай практыцы. На Беларусі вядзецца гамэапатычны прыём у санаторыях.

Гамэапатыя ўзьнікла й атрымала пашырэньне ў Нямеччыне, потым у іншых эўрапейскіх краінах. Узьнікла ў пэрыяд, калі ў мэдыцыне канкурыравалі супярэчлівыя тэорыі, шырока выкарыстоўваліся кровапусканьні, клізмы, ірвотныя й слабільныя сродкі, якія зьнясільвалі арганізм хворага. У параўнаньні зь недахопамі лячэбнай мэдыцыны гамэапатыя згуляла пазытыўную ролю. Але ад самага пачатку свайго існаваньня яна выклікала крытыку прадстаўнікоў афіцыйнай мэдыцыны. Асноўным аб’ектам крытыкі былі вельмі нізкія канцэнтрацыі рэчываў, калі ў рошчынах знаходзіцца менш адной малекулы актыўнага рэчыва. Пазьней было даказана, што біялягічная актыўнасьць рэчываў можа захоўвацца й у канцэнтрацыях, адпаведных гамэапатычным. Разьвіцьцём клясычнай гамэапатыі стала тэорыя гаматаксыкалёгіі, распрацаваная нямецкім лекарам Гансам-Гайнрыхам Рэкевэгам у 1950-я гады, якая аб’яднала гамэапатыю й навуковую мэдыцыну.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 15. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0