Ганг
| Рака | |
| Ганг गंगा |
|
| Ганг у Варанасі | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | Гімалаі |
| Вышыня вытоку | 7756 м |
| Вусьце | Бэнгальскі заліў |
| Вышыня вусьця | 6 |
| Краіны басэйну | Індыя, Банглядэш |
| Даўжыня | 2510 км |
| Месцазнаходжаньне | |
Ганг (гіндзі: गंगा, GaṅgāIAST) — найбуйнейшая рака Індыйскага субкантынэнту. Адна з самых паўнаводных рэк у сьвеце, займае 3-е месца па ваданосным патоку пасьля Амазонкі й Конга. У Індыі Ганг лічыцца нацыянальнай ракой[1]. Плошча басэйну складае 2055 тыс. км²[2]. Бярэ свой пачатак у Заходніх Гімалаях зь ледавіка Ганготры ў штаце Утаракханд, працякае на паўднёвы ўсход, перасякаючы Інда-Гангаўскую раўніну на поўначы Індыі, і ўпадае ў Бэнгальскі заліў, фармуючы разам з рэкамі Брагмапутрай і Мэггна дэльту Ганга-Брагмапутры (пераважна на тэрыторыі Банглядэшу), частка якой пакрыта лясамі Сундарбан.
Ганг у індуісцкай міталёгіі — нябесная рака, якая спусьцілася на зямлю. З даўніх часоў лічыцца сьвятой ракой для індуістаў. Індуісты зьдзяйсьняюць да яе пілігрымкі, асабліва да ейных вытокаў і гарадох Харыдвар, Варанасі й Алагабад (месца ўпадзеньня Джамны). На ейных берагах праходзяць крэмацыі, у вадзе расьсейваецца попел памерлых індуістаў і ажыцьцяўляюцца рытуальныя абмываньні.
Рака актыўна выкарыстоўваецца для арашэньня. Басэйн Гангу, плошчай больш за 1 млн км², зьяўляецца адным з найбольш густанаселеных рэгіёнаў Зямлі. Суднаходзтва на рацэ зараз некалькі ўскладнілася й магчыма толькі ад вусьця да гораду Канпур на пласкадонных лодках. Ганг зьяўляецца галоўнай воднай артэрыяй Бэнгаліі й паўночна-ўсходніх штатаў Індыі, часта разглядаецца ў якасьці сымбалю ўсёй краіны.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ National River(анг.)
- ^ Ганг. Большая советская энциклопедия(рас.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ганг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |