Гандбольная бундэсьліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гандбо́льная бундэсьлі́га (па-нямецку: Handball-Bundesliga, HBL) — найвышэйшы нямецкі прафэсійны гандбольны дывізыён. З 2012 року галоўным спонсарам зьяўляецца Deutsche Kreditbank (DKB)[1], таму поўная назва спаборніцтва гучыць як DKB Гандбольная бундэсьліга. Пераможца бундэсьлігі атрымоўвае тытул чэмпіёну Нямеччыны.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы ў гісторыі неафіцыйны розыгрыш чэмпіёна Нямеччыны (ФРН) адбыўся ў сэзоне 1947—1948, афіцыйныя спаборніцтвы разыгрываюцца з сэзону 1949—1950. У НДР першы чэмпіянат прайшоў у 1949—1950 роках.

Бундэсьліга была створаная ў 1966 року і спачатку была падзеленая на паўночную і паўднёвую сэкцыі. З 1977 дзьве часткі былі аб’яднаныя ў адзіны дывізіён, у якім цяпер выступаюць 18 клюбаў. У 1981 была створаная 2-я бундэсьліга, а Рэгіянальная ліга такім чынам стала трэцім па зроўні дывізыёнам. 2-я бундэсьліга таксама сьпярша падзялялася на паўночную і паўднёвую сэкцыі (а ў першыя два гады пасьля аб’яднаньня Нямеччыны і на тры), і толькі ў сэзоне 2011—2012 усе каманды былі аб’яднаныя ў адну групу з 20 клюбаў.

Сэзон[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон складаецца з 34 тураў і гуляецца па кругавой сыстэме без плэй-офаў і фіналаў. Сэзон пачынаецца ў жніўні-верасьні і сканчаецца ў траўні.

Першыя тры клюбы па выніках чэмпіянату ўдзельнічаюць у наступным сэзоне Лігі чэмпіёнаў, чацьверты клюб гуляе ў кваліфікацыйным раўндзе. У Кубку ЭГФ удзельнічае пяты клюб. Калі нямецкі клюб стаў пераможцам Лігі чэмпіёнаў, Кубку ЭГФ ці Кубку кубкаў, ён аўтаматычна трапляе ў наступны розыгрыш гэтага спаборніцтва, але на колькасьць удзельнікаў ад сваёй краіны гэта не ўплывае; такім чынам, колькасьць клюбаў ад Нямеччыны можа быць і большай.

Тры апошнія клюбы па выніках сэзону апускаюцца ў 2-ю бундэсьлігу, адкуль наўзамен прыходзяць 3 першыя клюбы.

Клюбы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнікі сэзону 2013—2014.

Клюб Разьмяшчэньне Пляцоўка Зьмяшчальнасьць
Фрыш Аўф Гэпінгэн Гэпінгэн EWS Arena 4300
Фюксэ Бэрлін Бэрлін Max-Schmeling-Halle 8500
Магдэбург Магдэбург Bördelandhalle 7782
Нэтэльштэт-Любэке Любэке Kreissporthalle Lübbecke 3300
Гамбург Гамбург O2 World Hamburg 13 000
Вэцляр Вэцляр RITTAL Arena 4412
Балінген-Вайльштэтэн Балінген Sparkassen-Arena 2000
Райн-Нэкар Лёвэн Мангайм SAP Arena 14 500
Фленсбург-Гандэвіт Фленсбург Campushalle 6300
Лемга Лемга Lipperlandhalle 5000
Кіль Кіль Sparkassen-Arena 10 250
Гановэр-Бургдорф Гановэр AWD Hall 4200
Мэльзунген Мэльзунген Rothenbach-Halle 4300
Эмсдэтэн Эмсдэтэн Small EWE Arena 2200
Гумэрсбах Гумэрсбах Eugen-Haas-Halle 2100
Айзэнах Айзэнах Werner-Aßmann-Halle 3100
Міндэн Міндэн Kreissporthalle 4059
Бергішэр Вупэрталь
Золінген
Uni-Halle
Klingenhalle
4100
2600

Чэмпіёны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьпіс пераможцаў чэмпіянатаў з 1948.

Сэзон Чэмпіён
1947-48 Бэрлінэр 92
(афіцыйна не прызнаны DHB)
1948-49 Мюльгайм Рур
(афіцыйна не прызнаны DHB)
1949-50 Паліцай Гамбург
1950-51 Паліцай Гамбург
1951-52 Паліцай Гамбург
1952-53 Паліцай Гамбург
1953-54 Фрыш Аўф Гэпінгэн
1954-55 Фрыш Аўф Гэпінгэн
1955-56 Бэрлінэр 92
1956-57 Кіль
1957-58 Фрыш Аўф Гэпінгэн
1958-59 Фрыш Аўф Гэпінгэн
1959-60 Фрыш Аўф Гэпінгэн
1960-61 Фрыш Аўф Гэпінгэн
1961-62 Кіль
1962-63 Кіль
1963-64 Бэрлінэр 92
1964-65 Фрыш Аўф Гэпінгэн
1965-66 Гумэрсбах
1966-67 Гумэрсбах
1967-68 Лёйтэрсгаўзэн
1968-69 Гумэрсбах
1969-70 Фрыш Аўф Гэпінгэн
1970-71 Грун-Вайс Данкерсэн
1971-72 Фрыш Аўф Гэпінгэн
1972-73 Гумэрсбах
1973-74 Гумэрсбах
1974-75 Гумэрсбах
1975-76 Гумэрсбах
1976-77 Грун-Вайс Данкерсэн
1977-78 Гросвальштат
1978-79 Гросвальштат
1979-80 Гросвальштат
1980-81 Гросвальштат
1981-82 Гумэрсбах
1982-83 Гумэрсбах
1983-84 Гросвальштат
Сэзон Чэмпіён
1984-85 Гумэрсбах
1985-86 ТУСЭМ Эсэн
1986-87 ТУСЭМ Эсэн
1987-88 Гумэрсбах
1988-89 ТУСЭМ Эсэн
1989-90 Гросвальштат
1990-91 Гумэрсбах
1991-92 Валяў-Масэнгайм
1992-93 Валяў-Масэнгайм
1993-94 Кіль
1994-95 Кіль
1995-96 Кіль
1996-97 Лемга
1997-98 Кіль
1998-99 Кіль
1999-20 Кіль
2000-01 Магдэбург
2001-02 Кіль
2002-03 Лемга
2003-04 Фленсбург-Гандэвіт
2004-05 Кіль
2005-06 Кіль
2006-07 Кіль
2007-08 Кіль
2008-09 Кіль
2009-10 Кіль
2010-11 Гамбург
2011-12 Кіль
2012-13 Кіль
2013-14 Кіль
2014-15 Кіль
2015-16 Райн-Нэкар Лёвэн
2016-17 Райн-Нэкар Лёвэн
2017-18 Фленсбург-Гандэвіт
2018-19 Фленсбург-Гандэвіт
2019-20 Кіль
2020-21 Кіль
2020-21 Магдэбург

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]