Гандлава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гандлёва
славац. Handlová
Касьцёл сьвятой Кацярыны
Касьцёл сьвятой Кацярыны
Coat of arms of Handlová.svg
Герб Гандлёвай
Дата заснаваньня: 1376
Краіна: Славаччына
Край: Трэнчынскі
Раён: Прэвідза
Рэгіён: Верхняя Нітра
Староста: Рудальф Подаба[1]
Вышыня: 420 м н. у. м.
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +421-46
Паштовы індэкс: 972 51
NUTS: 513997
Нумарны знак: PD
Геаграфічныя каардынаты: 48°43′38″ пн. ш. 18°45′43″ у. д. / 48.72722° пн. ш. 18.76194° у. д. / 48.72722; 18.76194Каардынаты: 48°43′38″ пн. ш. 18°45′43″ у. д. / 48.72722° пн. ш. 18.76194° у. д. / 48.72722; 18.76194
Гандлёва на мапе Славаччыны
Гандлёва
Гандлёва
Гандлёва
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.handlova.sk
Таблічка зь імем уласьніка хаты

Га́ндлёва (па-славацку: Handlová) — места ў раёне Прэвідза Трэнчынскага краю Славаччыны.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гандлёва знаходзіцца ў цэнтральнай Славаччыне, у паўднёваўсходняй частцы Горнанітранскай катлавіны, акружаная горнымі масівамі Втачнік, Ж’яр і Крэмніцкія горы.

Празь места працякае рака Гандлёўка з прытокамі Млынскі паток, Пстругарскі паток і Рачы паток, упадаючы ў Нітру

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гандлёва паўстала на загад караля Людвіка I ад 8 сакавіка 1376, якім той дазволіў асадніку Генрыху Крыкеру закласьці на месцы пад назваю Красны Лес (Seperdeo Vita) сталую асаду. Разам з Крыкерам з Крэмніцы прыйшло яшчэ 200 нямецкіх сем’яў. Паселішча атрымала назву паводле свайго заснавальніка, і па-нямецку дагэтуль завецца Крыкергаў (ням. Krickerhau альбо Krikerhau).

Заснаваньне Гандлёвай — тыповы прыклад солтыскай калянізацыі вобласьці Верхняй Нітры, дзе пражывала нямецкамоўнае насельніцтва, якое пазьней атрымала назву карпацкія немцы.

У 1839 року вёска атрымала ад імпэратара Фэрдынанда I мескія правы і дазвол на чатыры кірмашы шторок. Першыя згадкі пра выяўленьне ў рэгіёне вугля паходзяць з 1784 року, ягоная здабыча актыўна распачалася перад Першай сусьветнай вайной[2].

11 сьнежня 1960 на паўднёваўсходняй ускраіне места зьявіўся вялізарны апоўзень, які да 30 траўня 1961 зьнішчыў 150 хат, пашкодзіў 2 км дарог, вадаправод і лінію электраперадач[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле перапісу 2001 року склад насельніцтва наступны:

  • славакі — 96,14%
  • цыганы — 0,86%
  • вугорцы — 0,85%
  • чэхі — 0,67%
  • немцы 0,48%.

Паводле веравызнаньня:

  • без вызнаньня — 46,1%
  • рыма-каталікі — 44,7%
  • эвангелісты — 2,4%
  • грэка-каталікі 0,4%
  • невядома — 4,6%.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл сьвятой Кацярыны, пастаўлены ў гатычным стылі ў другой палове XIV стагодзьдзя, у 1603 рэстаўраваны, у 1710 часткова перабудаваны ў барокавым стылі. З прычыны хуткага росту насельніцтва ў XX стагодзьдзі быў пашыраны ў 1941. У вайну цяжка пашкоджаны (1945), у 1958 адноўлены.
  • Касьцёл Добрага пастыра (1941).
  • Касьцёл сьв. біскупа Мікалая (1785).
  • Капліца сьв. Яна Непамуцкага (2-я палова XVIII стагодзьдзя).

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У месьце захавалася традыцыя шахтарскіх кірмашоў.

  • Прыватны музэй і галерэя разьбяра Яна Процнэра.
  • Музэйная экспазыцыя гісторыі і культуры немцаў-насельнікаў Гандлёвай.
  • Падземная галерэя «Базальт».

Спорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Баскетбольны аддзел «Банік Гандлёва»
  • Альпінісцкі клюб «Праметэй»
  • Страйкбольны клюб «Гандлёва»
  • Клюб верхавой язды «Наваха»
  • Футбольны клюб інвалідаў «Пегас»
  • Аматарскі футбольны клюб «Гандлёва»

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партнэрскія мясьціны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Zoznam zvolených starostov obcí, mestských častí a primátorov miest vo voľbách do orgánov samosprávy obcí(славацк.). Inštitút informatiky a štatistiky / Štatistický úrad Slovenskej republiky (28 лістапада 2010).
  2. ^ http://www.mineraly.sk (Online) prístup 11.12.2008
  3. ^ Nemčok, A., 1982: Zosuvy v slovenských Karpatoch. Bratislava, Veda, 306 s.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]