Ганконґ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Перайсьці да: навігацыя, пошук
'香港特別行政區'
Спэцыяльны адміністрацыйны рэгіён Ганконг
Сьцяг Ганконґу Герб Ганконґу
(Сьцяг) (Герб)
Месцазнаходжаньне Ганконґу
Афіцыйная мова кітайская, ангельская
Урад Залежная тэрыторыя
Дональд Тсанг
Плошча
 - Агульная
 - Адсотак вады
179-е месца ў сьвеце
1104 км²
4,5
Насельніцтва
 - Агульнае (2008)
 - Шчыльнасьць
98 месца ў сьвеце
7 008 900
6054,5/км²
СУП
 - Агульны (2008)
 - на душу насельніцтва
38-е месца ў сьвеце
$293,311 млрд
44 413
Валюта Ганконскі даляр (HKD)
Часавы пас HKT (UTC+8)
Незалежнасьць
Дзяржаўны гімн «Марш добраахвотнікаў»
Аўтамабільны знак HK
Дамэн верхняга ўзроўню .hk
Тэлефонны код +852
Мапа Ганконгу

Ганко́нг (па-ангельску: Hong Kong, Hong Kong Special Administrative Region of the People's Republic of China, па-кітайску: 香港) — спэцыяльная адміністрацыйная адзінка Кітайскай Народнай Рэспублікі, знаходзіцца на ўсходнім узьбярэжжы Кітая пад Паўднёвакітайскім морам, адзін з асноўных фінансавых цэнтраў Азіі і сьвету.

Ганконг разьмяшчаецца на Каўлунскай паўвысьпе, а таксама яшчэ на 260 выспачках. На поўначы мяжуе са спэцыяльнай эканамічнай зонай Шэньчжэнь у складзе кітайскай правінцыі Гуандун.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

[рэдагаваць] Палітыка

[рэдагаваць] Адміністрацыйны падзел

Ганконг складаецца з 18 раёнаў:

Кожны раён кіруецца раённым сходам, якія даюць парады ўраду Ганконга па пытаньнях мясцовага кіраваньня, дзейнасьці грамадзкіх установаў, праграмаў разьвіцьця раёнаў, культурных мерапрыемстваў і аховы навакольнага асяродзьдзя. За каардынацыю дзеяньняў раённых уладаў і інфармаваньне насельніцтва аб плянах і дзеяньнях ураду адказны Дэпартамэнт унутраных справаў. Ён ажыцьцяўляе зносіны з насельніцтвам праз органы адпаведных раёнаў.

[рэдагаваць] Геаграфія

Ганконг разьмяшчаецца на паўвысьпе Каўлун і на шматлікіх прылягаючых выспах. Самыя вялікія выспы гэта: Ганконг, Лантаў, Лама і іншыя. Выспа Ганконг разьмяшчаецца ў Паўднёвакітайскім моры. У пратоцы, якая аддзяляе выспу ад паўвыспы знаходзіцца порт Вікторыя, адзін з самых вялікіх партоў у сьвеце. Агульная колькасьць выспаў, якія ўваходзяць у склад спэцыяльнай адміністрацыйнага рэгіёну Ганконг складае 234 выспы. Самая высокая кропка Ганконгу гэта гара Таі Мо Шан (958 м). На паўночна-заходняй частцы паўвыспы разьмяшчаюцца раўніны. Клімат Ганконгу знаходзіцца пад уплывам мусонаў. Зімой холадна і суха, летам сьпякотна і вільготна, а восеньню цёпла, сонечна і суха. Калі-нікалі ў Ганконгу здараюцца трапічныя ўраганы.

[рэдагаваць] Эканоміка

Аснова эканомікі Ганконгу была створана на шматгадовым гандлі кітайскімі таварамі з усім сьветам, а таксама на прынцыпах вольнага рынку, нізкіх падаткаў і неўмяшальніцтва ўладаў ў эканоміку. Шмат гадоў горад зьяўляецца гандлёва-фінансавм цэнтрам Азіі. Ключавую ролю ў разьвіцьці эканамічных стасункаў Ганконгу выконвае Рада Разьвіцьця Гандлю Ганконгу (Hong Kong Trade Development Council, 香港貿易發展局). У горадзе знаходзіцца штаб-кватэры шматлікіх міжнародных арганізацыяў, банкаў, транснацыянальных карпарацыяў.

Ганконг мае высокі паказчык Каэфіцыента Джыні, ён складае 53 балы.

У дакладзе «Індэкс эканамічнай свабоды за 2006 год», Ганконг заняў першае месца ў сьвеце. СУП на душу насельніцтва складае $37 400 і зьяўляецца 8 паказчыкам у сьвеце і 1 у Азіі. З 1989 па 1997 год штогадовы рост эканомікі складаў 5%. Азіяцкі фінансавы крызыс 1998 году вельмі зашкодзіў эканоміцы Ганконгу. Але ўжо ў 2000 годзе рост эканомікі склаў 10%.

Вялікую ролю ў эканоміцы Ганконгу займаюць турысты, якія прыяжджаюць з ўсяго сьвету. У апошнія гады ўсю больш турыстаў прыяжджае з кантынэнтальнага Кітаю.

Ганконг, пры насельніцтве 7 млн чалавек, займае самыя высокія радкі ў сьвеце па экспарце і імпарце на чалавека.

У 2004 годзе колькасьць працаздольнага насельніцтва складала 3,26 млн чалавек. Працаўладкаваньне мела наступную будову: прамысловасьць - 5,2%; будаўніцтва - 8,2%; гандаль, турызм - 31,5%; транспарт – 11,3%;, фінансавы сэктар – 15,6%; паслугі – 28,2%. У Ганконгу не існуе абмежаваньняў на мінімальны заробак.

Электрычнасьць выпрацоўваецца на электрастанцыях, якія спажываюць імпартаваныя нафтапрадукты. Значная доля электрычнасьці імпартуецца з Кітаю.

Ганконг мае няшмат зямлі прыдатнай для сельскай гаспадаркі, таму яна не атрымала разьвіцьця. Прадукцыя сельскай гаспадаркі складае толькі 8% агульнай вытворчасьці. У асноўным вырошчваецца рыс, садавіна, кветкі.

[рэдагаваць] Дэмаграфія

Сярэдняя шчыльнасьць насельніцтва Ганконгу адна з самых вялікіх у сьвеце. На 100 ганконскіх жанчын прыходзіцца 94 немаўляты. Нягледзячы на гэта, насельніцтва гораду пастаянна ўзрастае з прычыны высокай міграцыі. Сярэдняя працягласьць жыцьця Ганконгу складае 81,6 году (пяты паказчык у сьвеце).

Нягледзячы на шчыльнасьць насельніцтва горад мае шмат паркаў, лясных зон. Большасьць жыхароў жыве ў шматпавярховых дамах, карыстаецца кантонскім дыялектам кітайскай мовы, ангельская мова ўжываецца ў асноўным на працы. Згодна зь перапісам насельніцтва 1996 году 3,1% насельніцтва назвалі ангельскую мову мовай штодзённых зносінаў, 34,9% назвалі ангельскую мову другой мовай.

У Ганконгу абвешчана свабода веравызнаньняў. Большасьць насельніцтва прытрымліваецца традыцыйных кітайскіх веравызнаньняў: будызму, канфуцыянства, тааізму. 10% насельніцтва — хрысьціяне. Хрысьціянская абшчына падзелена на каталікоў і пратэстантаў. Таксама ёсьць каля 70 000 мусульманаў і 2000—3000 юдэяў.

Каля 95% насельніцтва — кітайцы, 1,5% эўрапейцы. Самыя вялікія імігранцкія абшчыны гэта: філіпінцы (133 000 чалавек), інданэзійцы (95 500 чалавек) і амэрыканцы (31 000 чалавек), таксама ёсьць індусы, пакістанцы, нэпальцы, віетнамцы.

[рэдагаваць] Адукацыя і культура

У Ганконгу дзейнічае каледж міжнароднай супольнасьці «Лі По Чун».

[рэдагаваць] Спорт

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ганконґсховішча мультымэдыйных матэрыялаў



Краіны Азіі
Азэрбайджан | Аман | Армэнія | Аўганістан | Банґлядэш | Бахрэйн | Брунэй | Бутан | Віетнам | Грузія | Емэн | Злучаныя Арабскія Эміраты | Ізраіль | Інданэзія | Індыя | Ірак | Іран | Казахстан | Камбоджа | Катар | Кіпр | Кітай | Кувэйт | Кыргыстан | Лаос | Лібан | Малайзія | Мальдыўскія выспы | Манголія | М'янма | Нэпал | Пакістан | Паўднёвая Карэя | Паўночная Карэя | Расея | Рэспубліка Кітай (Тайвань) | Саудаўская Арабія | Сынґапур | Сырыя | Таджыкістан | Тайлянд | Туркмэністан | Турцыя | Тымор-Лешці | Узбэкістан | Філіпіны | Шры-Ланка | Эгіпет | Японія | Ярданія
Непрызнаныя тэрыторыі: Абхазія | Ганконґ | Курдыстан | Макао | Нагорны Карабах | Палестына

На іншых мовах