Ганна Кацярына Радзівіл
| Ганна Кацярына Сангушка | |
Ганна Кацярына Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст. |
|
Герб «Пагоня Літоўская» |
|
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася: | 23 верасьня, 1676 Ракаў, ВКЛ |
| Памерла: | 19 красавіка, 1746 Белая, ВКЛ |
| Род: | Сангушкі |
Ганна Кацярына Радзівіл (у дзявоцтве Сангушка; 23 верасьня 1676, места Ракаў[1] — 19 красавіка 1746, места Белая[2]) — гаспадарчая дзяячка Вялікага Княства Літоўскага, мэцэнатка.
Зьмест |
[рэдагаваць] Біяграфія
З шляхецкага роду Сангушкаў гербу «Пагоня Літоўская», дачка Гераніма і Канстанцыі з Сапегаў.
У 1692 пабралася шлюбам з падканцлерам вялікім літоўскім Каралем Станіславам Радзівілам, ад якога мела сыноў Мікалая Крыштапа, Міхала Казімера «Рыбаньку», Альбрэхта Станіслава, Людвіка Дамініка, Станіслава Юрыя і Гераніма Флярыяна, а таксама 7 дачок. Па сьмерці мужа пасялілася ў месьце Белая Берасьцейскага ваяводзтва і занялася гаспадарчай дзейнасьцю.
У пач. XVIII ст. зладзіла вытворчасьць дываноў у Белай, Карэлічах і Нясьвіжы. Заснавала Налібоцкую і Ўрэцкую шкляныя мануфактуры.
У 1714 распачала вытворчасьць парцаляны ва Ўрэччы, каля 1736 заснавала рудню ў Нягневічах, у 1737 — катловае прадпрыемства ў Невелі.
Зь яе ініцыятывы адкрываліся школы для падрыхтоўкі мастакоў і рамесьнікаў, будаваліся грэблі, масты, дарогі, млыны, корчмы, заводзілася жывёла галяндзкіх пародаў.
Істотна пашырыла бібліятэкі ў Белай і Нясьвіжы, партрэтныя галерэі Радзівілаў, упарадкавала архівы роду. Фінансавала каранаваньне ў 1730 Жыровіцкага абраза Маці Божай[1].
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ a b Радзівіл Ганна Кацярына // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 488.
- ^ Выбраныя творы: Перакл. з пол. і фр. / Францішка Уршуля Радзівіл. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. С. 401.
[рэдагаваць] Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Выбраныя творы: Перакл. з пол. і фр. / Францішка Уршуля Радзівіл. — Мн.: «Беларускі кнігазбор», 2003. — 448 с. ISBN 985-6730-25-2.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Ганна Кацярына Радзівіл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў