Ганна Рагель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ганна Паўлаўна Рагель (нарадзілася ў 1889 годзе, в. Белыя, цяпер у Маладэчанскім раёне, памерла 5 кастрычніка 2010 года ў Маладэчне) — найстарэйшая жыхарка Беларусі.

Паводле пэўных зьвестак Ганна Рагель нарадзілася 4 ліпеня 1889 году[1], аднак у пашпарце спадарыні Рагель пазначаны толькі год бяз даты.

Муж Ганны Рагель быў кавалём, яна яму дапамагала. Пасьля таго, як савецкая ўлада забрала кузьню, працавала ў калгасе. Нарадзіла чатырох дзяцей, наймаладзейшую дачку — у веку 59 гадоў. На пэнсію пайшла ў 1965 годзе, маючы 76 гадоў. Цяпер пражывае ў прыватнай хаце ў горадзе Маладэчна разам з дачкой.

Ганна Рагель магла б лічыцца і, магчыма, зьяўляецца найстарэйшай жыхаркай плянэты, але дакумэнтальных пацьверджаньняў ейнага веку, якія б прызнаваліся на міжнародным узроўні, няма. Цяпер яна мае 120 гадоў і зьяўляецца старэйшай за Максіма Багдановіча.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]