Ганна Стычынская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганна Стычынская
Месца нараджэньня Інта, Комі, РСФСР

Га́нна Стычы́нская (нарадзілася ў Інце) — пераможца конкурсу прыгажосьці «Міс Беларусь — 2000».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў горадзе Інта (Комі). Конкурс «Міс Беларусь — 2000» Ганна Стычынская выйграла ў 16 гадоў.

Праз год стала фіналісткай «Залатой фартуны» (Кіеў). З-за непаўналецьця яна не змагла паехаць на шматлікія міжнародныя конкурсы.

Ганна скончыла Менскі пэдагагічны ўнівэрсытэт.

Цяпер яна жыве ў Менску і працуе мэнэджарам-мадэратарам Агенцтва моды Аляксандра Варламава. Карона пераможцы знаходзіцца ў яе бацькоў у Магілёве.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]