Гансалё Ігуаін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гансалё Ігуаін
Гансалё Ігуаін
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сьнежня 1987 (26 гадоў)
Брэст, Францыя
Рост 184 см
Вага 80 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Напалі
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006
2007—2013
2013—
Рывэр Плэйт
Рэал Мадрыд
Напалі
35 (15)
190 (107)
0 (0)
Зборныя
2009— Аргентына 35 (21)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
1 чэрвеня 2013.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на
14 жніўня 2013.

Ганса́лё Хэра́рда Ігуаі́н (па-гішпанску: Gonzalo Gerardo Higuaín; 10 сьнежня 1984, Брэст, Францыя) — аргентынскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Напалі» і нацыянальнай зборнай Аргентыны. Гансалё нарадзіўся ў Францыі ў сям’і аргентынскага футбольнага гульца Хорхэ Ігуаіна, які выступаў у той час за францускі клюб «Брэст». У 2007 годзе Гансалё атрымаў аргентынскае грамадзянства, якое стала другім пасьля францускага.

Ігуаін вядомы сваёй хуткасьцю й добрымі забіўнымі здольнасьцямі[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Рывэр Плэйт»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гансалё распачаў сваю кар’еру ў моладзевай камандзе «Рывэр Плэйт». У 2005 годзе ён упершыню быў прыцягнуты да выступаў асноўнай каманды, дэбютаваўшы 29 траўня ў прайграным матчы супраць «Хімнасіі і Эсхрыма»[2]. 12 лютага 2006 году Ігуаін забіў свой першы гол лізе ў пераможным матчы супраць «Банфілду»[3]. Футбаліст скончыў сэзону 2005—2006 гадоў зь пяцьцю галамі ў дванаццаці матчах[4].

«Рэал»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сьнежні 2006 году гішпанскі клюб «Рэал» падпісаў Ігуаіна за 13 млн эўра, пасьля таго як «Рывэр Плэйт» адхіліў прапанову ад 10 млн эўра. Гансалё дэбютаваў у складзе каралеўскага клюбу 11 студзеня 2007 году супраць клюбу «Рэал Бэтыс» ў другім раўндзе Кубка Гішпаніі.

Міжнародная карера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ігуаін зьяўляецца адным з трох аргентынскіх гульцоў, які выступалі за нацыянальную зборную й пры гэтым нарадзіліся па-за межамі Аргентыны. Акрамя Гансалё такімі гульцамі былі Пэдра Суарэс Арыка[5] й Канстантын Урбіета Соса[6]. Першапачаткова Гансалё адхіліў заклікі як з боку аргентынскай, гэтак і з боку францускай нацыянальных камандаў[7][8], сьцьвярджаючы, што ў той час ён быў у нерашучасьці за якую з краінаў ён жадаў бы за лепшае гуляць. Аднак у канчатковым выпадку Гансалё абраў для сябе выступы ў аргентынскай нацыянальнай зборнай[9].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Гішпаніі Рэал Мадрыд

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гансалё Ігуаінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў