Ганс Вёльке

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ганс Вёльке (па-нямецку: Hans Otto Woellke; 19111943) — нямецкі легкаатлет (штурханьне ядра) і паліцыянт. Заваяваўшы першы залаты алімпійскі мэдаль Алімпійскіх гульняў 1936 у Бэрліне, стаў героем нацысцкай прапаганды аб быццам бы перавазе «арыйскай расы» і фаварытам Гітлера.

Вёльке служыў у бэрлінскай паліцыі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны перайшоў у г. зв. паліцыю бясьпекі СС, быў капітанам 118-га ахоўнага паліцэйскага батальёна. Забіты партызанамі непадалёку ад вёскі Хатынь на Беларусі, што стала прычынай зьнішчэньня карнікамі вёскі з усімі яе жыхарамі. Вёльке пасьмяротна прысвоена званьне маёра.