Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ганс Крыстофэль Ґрымэльсгаўзэн
Hans Christoffel Grimmelshausen
Hans Jakob Christoffel von Grimmelshausen.jpeg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Нарадзіўся: каля 1622, Гельнгаўзэн
Памёр: 17 жніўня 1676, Рэнхэн
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: навэліст
Напрамак: барока
Wikisource-logo.svg Творы ў ВікіКрыніцы
Творы на сайце kamunikat.net

Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн (па-нямецку: Hans Jacob Christoffel von Grimmelshausen, каля 1622, Гельнгаўзэн17 жніўня 1676, Рэнхэн) — нямецкі пісьменьнік, аўтар папулярнага раману «Авантурнік Сымпліцысімус», аднаго з найвыдатнейшых твораў нямецкае літаратуры XVII стагодзьдзя. Стваральнік нямецкага раману.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў Гельнгаўзэне (зямля Гэсэн). У дзесяцігадовым узросьце быў выкрадзены гэсэнскімі жаўнерамі, сярод якіх адчуў усе прыгоды вайсковага жыцьця ў часе Трыццацігадовай вайны. Пад канец вайны паступіў на службу Францу Эгану фон Фюрстэнбэргу (па-нямецку: Franz Egon von Fürstenberg), біскупу ў Страсбургу, і ў 1665 стаў судзьдзёй у Рэхэне, Бадэн.

[рэдагаваць] «Авантурнік Сымпліцысімус»

Атрымаўшы пасаду, прысьвяціў сябе літаратуры і ў 1668 апублікаваў раман «Авантурнік Сымпліцысімус» (Der abenteuerliche Simplicissimus). За аснову свайго твора аўтар узяў традыцыю пікарэскі, гішпанскіх круцельскіх раманаў, ужо выдомых на той час у Нямеччыне. Па вялікім рахунку, Сымпліцысімус зьяўляецца аўтабіяграфічным творам. Галоўная тэма рамана — тэма народу, узьвялічаньне селяніна і яго працы.

У пачатку рамана герой нічога ня ведае аб навакольным сьвеце, нічога не бачыў, акрамя «палацу» свайго «татусі». Але жорсткая, няўмольная рэчаіснасьць — вайна — уладна ўрываецца ў гэты мірок, і пачынаюцца неверагодныя, трагічныя й сьмешныя прыгоды героя (вонкавае дзеяньне) і яго ўнутраныя мэтамарфозы, барацьба за сваю чалавечую істу (дзеяньне ўнутранае). Уражлівыя сцэны Трыццацігадовае вайны з дапамогай якіх складаецца ўражаньне аб тагачасных падзеях, робяць кнігу аднім з найкаштоўнейшых дакумэнтаў таго часу. Пакінуты без прытулку маленькі Сімпліцый сустракае ў лесе пустэльніка, які вучыць яго грамаце й выхоўвае ў духе аскетызму. Пасьля сьмерці любімага настаўніка ён жыве адзін, але вайна вумышае яго выйсьці ў сьвет. У крэпасьці Ганаў юнак назірае за разгульным жыцьцём пры двары губэрнатара ў той час, як сотні людзей пакутуюць ад голаду. Ён са смуткам канстатуе:

Тытульны ліст «Сімпліцысімуса»
« «Там, дзе мела быць вялікая любоў, ласка і вернасць, я знаходзіў вялікую здрадлівасць, самую гвалтоўную нянавісць, здраду, шаленства, варожасць і зацятасць.» »

(с) Кніга першая. Разьдзел дваццаць пяты

Губэрнатар робіць зь яго блазна, прыбіраючы юнака ў воўнавае адзеньне зь вялікімі вушамі. Карыстаючыся сваёй роляй блазна, Сімпліцый пачынае «са сьмехам праўда гаварыць», весьці дзёрскія застольныя гутаркі (дыскурсы), вартыя самых адукаваных і дасьціпных людзей свайго часу. Аднак зьменлівасьці жыцьця не пакідаюць Сімпліцыя. Ён то багацее, то зноў пакутуе ад галечы, становіцца героем галантных прыгод у Парыжы, трапляе ў Масковію, сустракаецца зь піратамі. Напрыканцы рамана Сімпліцый зноў становіцца пустэльнікам. Ён адмаўляецца ад навакольнага сьвету, поўнага несправядлівасьці. За паўстагодьдзя да Рабінзона Круза герой Ґрымэльсгаўзэна ўзрабляе незаселены востраў і піша:

« «Чалавек павінен працаваць, як птушка - лётаць» »

Сьвет, які неразумна ўпарадкаваны, не створаны для дзівакоў Сімпліцысімусаў. [1] Такой сумнай высновай і завяршаецца кніга.

[рэдагаваць] Крытыка

Гісторык Робэрт Эрґанґ спысылаеццца на працу Ґюстава Кёнэке «Quellen und Forschungen zur Lebensgeschichte Grimmelshausens» робячы выснову, што:

«падзеі прадстаўленыя ў навэле Сімпліцысімус наўрад ці былі аўтабіяґрафічнымі з тых пор, як [Ґрымэльсгаўзэн] вёў мірнае жыцьцё ў ціхіх гарадках і вёсках на ўскраінах Чорнага Лесу, а матар'ял, які ён уключыў у сваю працу, не быў узяты зь яго ўласнага досьведу, а зьяўляўся ўспамінамі зь мінулага, сабраных з чутак, ці створаных уласным творчым уяўленьнем» [2]

[рэдагаваць] Іншыя творы

Сярод яго іншых твораў звычайна згадваюцца:

  • Die Ertzbetrügerin and Landstörtzerin Courasche (1669)
  • Der seltsame Springinsfeld (1670)
  • Das wunderbarliche Vogelnest (1672)

Такія яго творы, як Der teutsche Michel (1670), і навэлы, як Dietwald und Amelinde (1670) маюць другасную ролю ў яго літаратурнай спадчыне. Пісьменьнік памёр 17 жніўня 1676. У 1879 годзе ў Рэнхэне (цяпер у зямлі Бадэн-Вюртэмбэрг) Ґрымэльсгаўзэну быў усталяваны помнік, а ў 1998 годзе быў адчынены музэй «Дом Сімпліцысімуса».

[рэдагаваць] Пераклады твораў на беларускую мову

У 1997 годзе ў часопісе «Мастацкая літаратура» на беларускай мове быў апублікаваны раман «Авантурнік Сімпліцысімус». Пераклад зрабіў Васіль Сёмуха.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ М.В.Разумовская, Г.В.Синило, С.В.Солодовников Литература XVII-XVIII веков (Минск, 1989)
  2. ^ Robert Ergang, The Myth of the All-Destructive Fury of the Thirty Years’ War (Pocono Pines: The Craftsmen, 1956), 7.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах