Ганцавічы
| Ганцавічы | |||||
|
|||||
| Першыя згадкі: | 1898 | ||||
| Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
| Раён: | Ганцавіцкі | ||||
| Насельніцтва: | 14 800 (2008) | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1646 | ||||
| Паштовы індэкс: | 225432 | ||||
| Аўтамабільны код: | 1 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′27″ пн. ш. 26°26′23″ у. д. / 52.8575° пн. ш. 26.43972° у. д.Каардынаты: 52°51′27″ пн. ш. 26°26′23″ у. д. / 52.8575° пн. ш. 26.43972° у. д. | ||||
|
Ганцавічы на мапе Беларусі
Ганцавічы
|
|||||
Га́нцавічы — горад у Берасьцейскай вобласьці Беларусі, на рацэ Цна. Адміністрацыйны цэнтар Ганцавіцкага раёну. Насельніцтва 14,8 тыс. чал (2008).
Знаходзяцца за 250 км ад Берасьця. Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Баранавічы.
Зьмест |
Этымалёгія назвы[рэдагаваць]
На думку беларускага тапаніміста В. Жучкевіча тапонім зьяўляецца вытворным ад прозьвішча Ганцэвіч.[1]
Гісторыя[рэдагаваць]
- сяр. XVII ст.: першыя згадкі, вёска ў Пінскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага; шляхецкая ўласнасьць у Клецкай ардынацыі Радзівілаў.[2]
- 1652: у Ганцавічах было 24 валокі зямлі.
- 1773: уладальнік фальварку Ганцавічы Г. Макавецкі вылучыў яго з маёнтку Круговічы і прадаў наваградзкаму падваяводу Ю. Абуховіча; у паселішчы было 15 сядзібаў, дзейнічала царква Сьв. Антонія.
- 1777: паводле падатковага тарыфу, знаходзіліся ў Клецкай парафіі і налічвалі 15 дымоў.
- 1793: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі.
- 2-я пал. ХІХ ст.: вёска Слуцкага павету Менскай губэрні, уладаньне графа С. Чапскага.
- 1884: з будаўніцтвам Палескай чыгункі зьявілася станцыя Ганцавічы, у ваколіцах якой пачалася прамысловая распрацоўка і перапрацоўка лесу, а таксама сыравіны па вытворчасьці шкла.
- 1888: ва ўрочышчы «Ельня» маёнтку Ганцавічы пры станцыі Ганцавічы пачалося будаўніцтва паравой лесапільні. Завод месьціўся тамака, дзе цяпер (2008) у Ганцавічах знаходзіцца аўтобусная станцыя.
- 1899: на тым месцы, дзе цяпер (2008) разьмяшчаецца Ганцавіцкі хлебазавод і Дом школьнікаў, дзейнічаў шклозавод прамыславікоў В. Краеўскага і Столя, дзе выраблялася аконнае, люстэркавае і высакаякаснае бэмскае шкло.
- кастрычнік 1902: Менскае губэрнскае кіраваньне зацьвердзіла плян забудовы мястэчка пры станцыі Ганцавічы. У ім адзначалася, што першапачаткова паселішча месьцілася ва ўрочыўшчы «Ельня» пры станцыі Ганцавічы Палескай чыгункі Круговіцкай воласьці. Там жа маецца запіс, што паселішча утварылася ў 1898 року. Прычынай ўзьнікненьня, паводле дакумэнта, зьявілася пабудова завода Краеўскага і Столя, продаж лесу ў маёнтку Ганцавічы і Круговічы, а таксама ў маёнтку князя Радзівіла, разьмешчанага паблізу станцыі Ганцавічы і ўрочышча «Ельня». У паселішчы налічвалася 86 будынкаў, зь якіх адзін быў мураваны.
- 1921: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
- 1930-я: у мястэчку знаходзіліся царква, касьцёл, дзьве сынагогі, пошта, тэлеграф, паліцэйскі пост, лекар і фэльчар. Меліся гасьцініцы Сачалава, Слуцкага, Ганцэвіча, Ліса і Ушэравіцкага (цана пакоя ў дзень ~1,5 злотага), быў рэстаран Красінскага (абед ~1 злоты), кавярня Грамбецкага.
- 1934: пажар зьнішчыў драўляны каталіцкі касьцёл (1921) і большую частку забудовы мястэчка.
- 1939: у БССР.
- 15 студзеня 1940: цэнтар раёну, гарадзкі пасёлак.
- 1962—1966: у Ляхавіцкім раёне.
- 6 сьнежня 1973: атрымалі статус места.
Насельніцтва[рэдагаваць]
- 1897 — 633 чал.[3]
- 1909 — 1026 чал.[4]
- 1970 — 5,2 тыс. чал.[5]
- 1973 — 6,9 тыс. чал.
- 1991 — 14,5 тыс. чал.[6]
- 2006 — 14,7 тыс. чал.
- 2008 — 14,8 тыс. чал.
Адукацыя[рэдагаваць]
У Ганцавічах функцыянуюць 3 сярэднія школы, гімназія і адзін ліцэй с/г вытворчасьці, а таксама адмысловая школа-інтэрнат.
Эканоміка[рэдагаваць]
Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў і лясной прамысловасьці.
- ААТ «Модуль»
- Філія «Ганцавіцкі хлебазавод» РУВП «Берасьцехлебпрам»
- ААТ «Ганцавіцкі райаграсэрвіс»
На поўнач ад Ганцавічаў разьмяшчаецца РЛС «Волга» (52°51′27″ пн. ш. 26°28′55″ у. д. / 52.8575° пн. ш. 26.48194° у. д.), што ўваходзіць у склад расейскай сыстэмы папярэджаньня аб ракетным нападзе. Пастаўленая на баявое дзяжурства 1 кастрычніка 2003 году. Станцыя дэцымэтровага дыяпазону дазваляе адсочваць пускі МБР на паўночна-заходнім ракетанебясьпечным кірунку. Паводле дамоваў, падпісаных 6 студзеня 1995 году, уся нерухомая маёмасьць і занятая «Волгай» ды яе інфраструктурай зямельная дзялянка перададзеныя расейскаму боку ў карыстаньне на 25 гадоў (да 2020 году).
Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць]
Дзейнічае Ганцавіцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы.
Выдатныя мясьціны[рэдагаваць]
- Могілкі габрэйскія.
- Сядзібна-паркавы комплекс Падарэўскіх (1840-я).
Страчаная спадчына[рэдагаваць]
- Касьцёл Зьвеставаньня Панне Марыі (1934—1935).
Крыніцы[рэдагаваць]
- ^ Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 67
- ^ Валерый Пазднякоў. Ганцавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 494
- ^ Ганцавічы // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ^ Віталь Герасіменя. Першыя крокі на Ганцавіцкі краязнаўчы музэй
- ^ Ганцевичи // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ Ганцевичи // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура[рэдагаваць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.
- Ганцавічы // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991. — 303 с.: фота. — ISBN 5-341-00240-7.
- Ганцевичи // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць]
- м. Ганцавічы на Radzima.org
- Фатаграфіі на «Глёбусе Беларусі»
- Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал
- Сайт газеты "Ганцавіцкі час"
|
||||||||||
|
|||||||||||||
|
||||||||