Гарадзенская беларуская гімназія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Гарадзенская беларуская гімназія — навучальная ўстанова ў Горадні, якая існавала ў першай палове 20 стагодзьдзя.

У сярэдзіне кастрычніка 1920 года дэлегацыю БНК прыняў гродзенскі стараста А. Розен, які паабяцаў перадаць для беларускага прытулку і гімназіі, якія часова размясьціліся па вул. Сафійскай (цяпер Леніна), памяшканьне, забяспечыць іх харчаваньнем і, наогул, падтрымаць беларускую адукацыю. 20 лістапада 1920 года Гарадзенскі БНК зьвярнуўся да прэзыдэнта Горадні Э. Лістоўскага з просьбай аб дапамозе [1].

Гімназія пачала працу 29 лістапада 1920 дзякуючы намаганьням Тарашкевiча i Iваноўскага на месцы сучаснага драматычнага тэатра. Пасьля навучальная ўстанова была пераведзена ў Архіерэйскі дом (зараз вул. Горкага 2/2)[2].

Настаўнікамі ў ёй працавалi: П.Тамашчык, В.Кулiкоўскi, У.Курбскi, Я.Натусевiч, Адам Трыпус, А.Мальчэўская, Г.Кухарчук, М.Алюшкава, Сяргей Баран, Аляксандра Смолiч i праз кароткi час Сымон Рак-Міхайлоўскі.

Для дзяцей ня з гораду пры гiмназii iснавала «бурса», iнтэрнат па Ерусалiмскай вулiцы (сучасная Антонава). Каб засяліцца ў бурсе, трэба было прывезьці з сабою: сорак фунтаў жытняй i дзесяць ячменнай мукi, дзесяць крупы, два фунты сала, свой ложак, сеньнiк i два камплекты спальнай бялiзны.

Польскія ўлады ў 1921 годзе спынілі дзяржаўнае фінансаваньне гімназіі. Таму у новым навучальным годзе заняткаў яна не распачала.

[рэдагаваць] Зноскі

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты