Гарадзенскі Сойм (1793)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Каралеўскі замак у Гародні

Гарадзенскі Сойм (1793) — апошні вальны сканфэдэраваны сойм Рэчы Паспалітай, які праходзіў з 17 чэрвеня да 23 лістапада 1793 г. у Гародні, у Новым Замку. Таксама вядомы як «нямы сойм» з прычыны прымусовых дзеяньняў расейскіх войскаў у дачыненьні да паслоў.

Зьмест

[рэдагаваць] Перадумовы

Расейскі пасол Якуб Сіверс

На працягу 17881792 гг. у Рэчы Паспалітай былі праведзеныя шматлікія палітычныя і эканамічныя рэформы, што выклікала вялікае незадаволеньне ў кансэрватыўна настроенай магнатэрыі і Расейскай імпэрыі. Вынікам гэтага стала стварэньне Таргавіцкай канфэдэрацыі ў 1792 г. і ўвод расейскіх войскаў на тэрыторыю Рэчы Паспалітай. Неўзабаве польска-літоўскія войскі былі разьбітыя, а кароль далучыўся да Таргавіцкай канфэдэрацыі.

[рэдагаваць] Ход падзеяў

Арганізацыяй сойма займаўся расейскі пасол Якуб Сіверс. У Гародні разьмясцілася вялікая колькасьць расейскіх войскаў. Паслоў, што прыбылі на сойм, актыўна запужвалі ці прапаноўвалі хабар. Паводле задумкі Кацярыны II гэты сойм мусіў прызнаць тэрытарыяльныя прэтэнзіі Прусіі і Расеі, і такім чынам замацаваць другі падзел Рэчы Паспалітай. Таксама яна пранавала заключыць саюзную дамову паміж Расейскай імпэрыяй і і Рэччу Паспалітай.

15 верасьня сойм быў завязаны ў канфэдэрацыю. Нягледзячы на ціск Сіверса, паслы доўгі час адмаўляліся падтрымаць патрабаваньні Расеі.

23 верасьня адбылося гэтак званае «нямое паседжаньне». На чарговы зварот Сіверса, прыняць прапанову Кацярыны ІІ, паслы маўчалі. Гэта працягвалася некалькі гадзінаў. Урэшце кракаўскі пасол Іосіф Анквіц сказаў, што маўчаньне азначае згоду. Дамова была прынятая.

[рэдагаваць] Вынікі сойму

[рэдагаваць] Гарадзенскі Сойм у літаратуры

Падзеі Сойма апісаныя ў рамане Ўладыслава Рэйманта «Апошні Сойм Рэчы Паспалітай» (па-польску: Ostatni Sejm Rzeczypospolitej)

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелЭн, 2006. — 792 с; іл., старонка 35

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах