Гарадзенскі тралейбус
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Гарадзенскі тралейбус — сыстэма тралейбусных лініяў у Горадні, якая пачала дзейнічаць 10 лістапада 1974 году паміж ГВА «Азот» і Савецкай плошчай. Цяпер у Горадкі 17 тралейбусных маршрутаў. Агульная працягласьць адзіночнай тралейбуснай лініі складае каля 80 кілямэтраў. Парк, у асноўным, складаецца з аднасэкцыйных тралейбусаў завода імя Ўрыцкага (Энгельс) і завода «Белкамунмаш» (Менск). Перавозіцца ў сярэднім каля 80 мільёнаў пасажыраў у год.
| Грамадзкі транспарт Беларусі | |
|---|---|
| Аўтобус | |
| Мэтро | |
| Тралейбус | |
| Трамвай | |