Гарадзец (Кобрынскі раён)
| Гарадзец | |||||
|
|||||
| Магдэбурскае права: | 10 сьнежня 1589 | ||||
| Вобласьць: | Берасьцейская | ||||
| Раён: | Кобрынскі | ||||
| Сельсавет: | Гарадзецкі | ||||
| Насельніцтва: | 1516 (1993) | ||||
| Колькасьць двароў: | 569 | ||||
| Тэлефонны код: | +375 1642 | ||||
| Паштовы індэкс: | 225883 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′14″ пн. ш. 24°39′44″ у. д. / 52.20389° пн. ш. 24.66222° у. д.Каардынаты: 52°12′14″ пн. ш. 24°39′44″ у. д. / 52.20389° пн. ш. 24.66222° у. д. | ||||
|
Гарадзец на мапе Беларусі
Гарадзец
|
|||||
Гарадзе́ц — вёска ў Беларусі, на Каралеўскім канале. Цэнтар сельсавету Кобрынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 1516 чал. (1993). Знаходзіцца за 22 км на ўсход ад Кобрыню, за 1,5 ад чыгуначнай станцыі Гарадзец; на шашы Кобрынь — Драгічын.
Гарадзец — даўняе мястэчка гістарычных Кобрыншчыны і Берасьцейшчыны.
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Гарадзец датуецца 1287 годам. Каля 1465 князі кобрынскі збудавалі тут царкву Сьвятога Ільлі. Пазьней у Гарадцы ўзьнікла каталіцкая парафія. У 1563 у мястэчку правялі вялікакняскую рэвізію, у якой згадваюцца вуліцы Кобрынская, Прышахоцкая, Пінская, Грушаўская, Ільлінская і іншыя.
10 сьнежня 1589 каралева і вялікая княгіня Ганна надала Гарадцу Магдэбурскае права і герб: «у срэбным полі выява святых Ганны і Марыі зь немаўлём Езусам на руках»[1]. У 1784 у мястэчку спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гарадзец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ўвайшоў у склад Кобрынскага павету. У 1808 сядзіба перайшла ў валоданьне роду Ордаў, якія збудавалі тут мураваны палац.
У 1866 па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня расейскія ўлады скасавалі Гарадзецкую каталіцкую парафію, касьцёл гвалтоўна перарабілі на праваслаўную царкву. З 1886 Гарадзец зрабіўся цэнтрам воласьці. Станам на 1891 у мястэчку дзейнічала праваслаўная царква, працавалі габрэйская школа, прыстань, праводзіліся 2 рэгулярныя кірмашы.
Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Гарадзец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Кобрынскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 Гарадзец увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 зрабіўся цэнтрам сельсавету Антопальскага, з 8 жніўня 1959 Кобрынскага раёнаў. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1970 тут было 411 двароў, на 1993 — 569. 2 сьнежня 2008 адбылося афіцыйнае зацьверджаньне гістарычнага гербу і заснаваньне сьцяга Гарадцу.
- Даўнія графічныя выявы мястэчка
-
Палац. Ю. Крашэўскі, XIX ст.
-
Палац. Ю. Крашэўскі, XIX ст.
-
Панарама мястэчка і палаца. М. Вішнеўскі, 1877
-
Праект перабудовы касьцёла на царкву-мураўёўку
[рэдагаваць] Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1830 — 360 муж., зь іх шляхты 35, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 156, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 166[2]; 1878 — 1264 чал., зь іх 567 юдэяў[3]; 1891 — 1559 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 — 688 чал.[4]; 1970 — 1,5 тыс. чал.; 1993 — 1516 чал.[5].
[рэдагаваць] Інфраструктура
У Гарадцы працуюць гароднінасушыльны і цагельны камбінаты, сярэдняя школа, бібліятэка, клюб, лякарня, пошта, 9 крамаў.
[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны
- Касьцёл Зьвеставаньня Панне Марыі (XIX ст., у наш час перабудаваны будынак выкарыстоўваецца як школа)
- Царква Ушэсьця Гасподняга (1799)
[рэдагаваць] Страчаная спадчына
- Сынагога
- Сядзіба
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Гарадзец // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
- ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ^ Horodec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 133.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ^ Гарадзец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 471.
[рэдагаваць] Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-142-0.
- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Horodec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 133.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Гарадзец (Кобрынскі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гарадзецкі сельсавет | |
|---|---|
| Цэнтар савету |
Гарадзец
|
| Вёскі |
Адрынка · Акцябар · Асмолавічы · Бародзічы · Вялікі Рудзец · Грушава · Дзямідаўшчына · Камень · Кустовічы · Ліпава · Ліпнікі · Мазуры · Малы Рудзец · Мяфёдавічы · Нятрэба · Падзяменьне · Худлін · Шуры
|
| Кобрынскі раён | |
|---|---|
| Горад / Места | |
| Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі базавага ўзроўню | |
| Месты і мястэчкі гістарычнай Берасьцейшчыны | |
|---|---|
|
Антопаль ¹ · Белая (1.06.1621) ² · Берасьце (15.08.1390) · Бяроза-Картуская · Вішніцы · Воўчын · Высокае-Літоўскае (1494) · Ганна · Гарадзец (10.12.1589) · Дакудава · Дамачава · Дывін (1642) · Камянец (26.06.1503) · Кобрынь (10.12.1589) · Кодань (1511) · Малеч (6.06.1645) · Міжрэчча (XV ст.) · Мілейчыцы (1516) · Пружаны (6.05.1589) · Пяшчатка (1530) · Ражанка · Славатычы (1577) · Сялец · Уладава (1534) · Чарнаўчыцы (1718) · Шарашоў (1726) · Янаў-Падляскі
|
|
| — ¹ Вылучаным пазначаюцца месты; — ² У дужках прыводзіцца час атрыманьня Магдэбурскага права | |