Гарадзкое арыентаваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гарадзкое арыентаваньне — від спаборніцтваў, у якім за абмежаваны час (7-8 гадзін) трэба разгадаць, дзе знаходзяцца кантрольныя пункты (КП) і дабрацца да іх. Карыстацца можна толькі грамадзкім транспартам, роварам і ўласнымі нагамі.

Гарадзкое арыентаваньне ў Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першыя спаборніцтвы па гарадзкім арыентаваньні праведзены ў Менску ў 2004 годзе пад назвай «Адрыў». Потым была гульня «Перавозка» ў рамках праекта «Дзень Без Машын», мэтай якой было паказаць пэрспэктывы экалягічных відаў транспарту — грамадзкага і ровараў.

Сёньня гульні «Адрыву» праходзяць у Менску рэгулярна зь інтэрвалам прыкладна ў два месяцы. Летам 2005 году ладзіліся начныя спаборніцтвы на роварах, былі спробы арганізаваць гульню на роліках.

Гарадзкое арыентаваньне ў Расеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Расеі ўпершыню спаборніцтвы па гарадзкому арыентаваньню праведзены ў 2000 годзе пад назвай «Бягу́чы го́рад» у Санкт-Пецярбурзе і потым сталі штогадовымі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]