Гарадзішча (Баранавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гарадзішча
Касьцёл Найсьв. Панны Марыі
Касьцёл Найсьв. Панны Марыі
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Пасялковы савет: Гарадзішчанскі
Насельніцтва: 2,5 тыс. (2008)
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225328
Аўтамабільны код: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′20″ пн. ш. 26°00′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333Каардынаты: 53°19′20″ пн. ш. 26°00′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333
Гарадзішча на мапе Беларусі
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Гарадзі́шча — мястэчка ў Беларусі, у вярхоўі ракі Сэрвач. Цэнтар пассавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва 2,5 тыс. чал. (2008). Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія (лінія Берасьце — Менск); на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Наваградак.

Зьмест

[рэдагаваць] Гісторыя

Упершыню Гарадзішча згадваецца ў сяр. ХІІІ ст., калі паселішча ўжо далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й пал. XV ст. мясьціна згадваецца як вялікакняскі двор. У 1494 Ян Кезгайлавіч заснаваў тут касьцёл.

Нямецка-беларускі пашпарт 1942 году, выдадзены ў Гарадзішчы

На мяжы XVXVI стст. Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні князя Сямёна Бельскага, з 1501 — вялікай княгіні Алены Іванаўны. У XVІXVІІІ стст. паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва і належала Няміравым, Хадкевічам, Гастомскім, Пацам і іншым. У 1640 Каменскія збудавалі тут мураваны касьцёл. У кан. XVII ст. мястэчка перайшло да Зяновічаў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 зрабілася цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. Станам на 1798 тут дзейнічалі грэка-каталіцкая царква і касьцёл. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў графа Людвіка Паца. З 1833 Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні Бухавецкіх. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 царскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касьцёл на царкву Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1866 у Гарадзішчы было 60 двароў, працавалі 2 праваслаўныя цэрквы (колішнія касьцёл і грэка-каталіцкая царква), народная вучэльня (адкрылася ў 1863), капліца, сынагога, 4 малітоўныя дамы, багадзельня, конная паштовая станцыя, цагельня, бровар, управа; праводзілася 2 рэгулярныя кірмашы; працаваў лекар. На 1909 у мястэчку і аднайменным маёнтку было 246 двароў, працавалі пошта і тэлеграф, народная вучэльня (у 1901 96 вучняў, зь іх толькі 9 дзяўчынак), аптэка, лякарня, валасная ўправа, 2 праваслаўныя царквы, сынагога, 5 габрэйскіх дамоў малітвы, цагельня, больш за 19 крамаў, багадзельня, конная паштовая станцыя, 2 кірмашы. У Першую сусьветную вайну ў 1916 каля мястэчка прайшла Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921) Гарадзішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 165 двароў. У сяр. 1930-х у мястэчку працавалі гмінная ўправа, школа, аптэка.

У 1939 Гарадзішча ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і зрабілася цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1957 адбылося аб’яднаньне Навамыскага і Гарадзішчанскага ў новы Баранавіцкі раён.

[рэдагаваць] Насельніцтва

[рэдагаваць] Адукацыя

У Гарадзішчы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.

[рэдагаваць] Мэдыцына

Мэдычныя паслугі надаюць лякарня, амбуляторыя і вэтэрынарная лякарня.

[рэдагаваць] Культура

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

[рэдагаваць] Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

Апроч таго, у мястэчку працуюць лесьнікоўства, дом побыту, аўтавакзал, аптэка, банк.

[рэдагаваць] Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць] Выдатныя мясьціны

У ваколіцах мястэчка — старажытнае гарадзішча (паводле меркаваньнях некаторых дасьледнікаў былая літоўская сталіца Варута)

[рэдагаваць] Страчаная спадчына

  • Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў (XVIII ст.)

[рэдагаваць] Галерэя

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
  2. ^ Іван Крэнь, Валерый Шаблюк. Гарадзішша // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. С. 476.
  3. ^ Городище // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.

[рэдагаваць] Літаратура

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Гарадзішча (Баранавіцкі раён)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах