Гаралд Пінтэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаралд Пінтэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 кастрычніка 1930(1930-10-10)[1][2][3][…]
Памёр 24 сьнежня 2008(2008-12-24)[5][1][2][…] (78 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Джэк Хаім Пінтэр[d][6]
Фрэнсіс Масковіц[d][6]
Сужэнец Віўен Мэрчант[d][6] і Антонія Фрэйзэр[d][6]
Дзеці Дэніэл Брэнд[d][6]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, актор, кінарэжысэр, сцэнарыст, пісьменьнік, тэатральны рэжысэр, паэт, навэліст, рэжысэр
Гады творчасьці 19472003
Мова ангельская мова[7]
Узнагароды
http://www.haroldpinter.org/

Гаралд Пінтэр (па-ангельску: Harold Pinter) (10 лістапада 1930 — 24 сьнежня 2008) — вядомы брытанскі драматург, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 2005 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Лёндане ў сям’і габрэйскага краўца. Ён вучыўся ў Каралеўскай акадэміі драматычнага мастацтва. У пачатку 1950-х гадоў пачаў друкаваць вершы, а ў 1957 годзе была пастаўленая яго першая п’еса «Пакой». Потым ён засяродзіўся на тэатральнай драматургіі, быў рэжысэрам, пісаў сцэнары для кіно і тэлебачаньня, сам шмат граў у тэатры.

Пінтэр шырока вядомы ня толькі як аўтар такіх вядомых п’есаў, як «Пакой», «Нямы афіцыянт», «Дзень нараджэньня», «Вартаўнік», але і як праваабаронца і публічны праціўнік амэрыканскіх ваенных кампаніяў ў Аўганістане і Іраку, дзеяньняў НАТО ў Югаславіі.

Нобэлеўская прэммя 2005 году ў галіне літаратуры прысуджаная яму за п’есы, у якіх ён «прыадчыняе бездань, якая ляжыць пад марнасьцю паўсядзённасьці, і ўрываецца ў вязьніцы прыгнёту». Вялікую частку сваёй Нобэлеўскай прамовы Пінтэр прысьвяціў асуджэньню Амэрыкі і палітыкі Джорджа Буша.

П’есы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • The Room («Пакой», 1957)
  • The Birthday Party («Дзень народзінаў», 1957)
  • The Dumb Waiter («Дурны афіцыянт», 1957)
  • A Slight Ache («Невялікі боль», 1958)
  • The Hothouse (1958)
  • The Caretaker (1959)
  • A Night Out (1959)
  • Night School (1960)
  • The Dwarfs (1960)
  • The Collection (1961)
  • The Lover (1962)
  • The Homecoming (1964)
  • Tea Party (1964)
  • The Basement (1966)
  • Landscape (1967)
  • Silence (1968)
  • Old Times (1970)
  • Monologue (1972)
  • No Man’s Land (1974)
  • Betrayal (1978)
  • Family Voices (1980)
  • Other Places (1982)
  • A Kind of Alaska (1982)
  • Victoria Station (1982)
  • One For The Road (1984)
  • Mountain Language (1988)
  • The New World Order (1991)
  • Party Time (1991)
  • Moonlight (1993)
  • Ashes to Ashes (1996)
  • Celebration (1999)
  • Remembrance of Things Past (2000)

Празаічныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Kullus (1949)
  • The Dwarfs (1952—1956)
  • Latest Reports from the Stock Exchange (1953)
  • The Black and White (1954—1955)
  • The Examination (1955)
  • Tea Party (1963)
  • The Coast (1975)
  • Problem (1976)
  • Lola (1977)
  • Short Story (1995)
  • Girls (1995)
  • God’s District (1997)
  • Sorry About This (1999)
  • Tess (2000)
  • Voices in the Tunnel (2001)

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар кінасцэнарыяў «Жанчына францускага лейтэнанта» і шэрагу іншых фільмаў.

Пінтэр таксама сыграў некалькі роляў у кіно:

  • «Слуга»
  • «Здарэньне»
  • «Дзёньнік чарапахі»
  • Mansfield Park («Мэнсфілд-Парк», 1999; сэр Томас Бэртрам)
  • Tailor of Panama («Кравец з Панамы», 2001; дзядзька Бэні)

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На беларускую мову перакладзеная п’еса Пінтэра «Каханак»[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Harold Pinter // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Harold Pinter // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ Lundy D. R. Harold Pinter // The Peerage (анг.)
  4. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118594494 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ http://www.nytimes.com/2008/12/26/theater/26pinter.html
  6. ^ а б в г д Kindred Britain
  7. ^ CONOR.SI
  8. ^ Пінтэр, Гаралд. Каханак: П’еса / Пер. з англ. V. K. // ARCHE. — 2006. — № 1. — С. 116—130.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]