Гарбачэва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарбачэва
лац. Harbačeva
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Расонскі
Сельсавет: Гарбачэўскі
Насельніцтва: 287 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2159
СААТА: 2242807021
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°57′36″ пн. ш. 29°3′6″ у. д. / 55.96° пн. ш. 29.05167° у. д. / 55.96; 29.05167Каардынаты: 55°57′36″ пн. ш. 29°3′6″ у. д. / 55.96° пн. ш. 29.05167° у. д. / 55.96; 29.05167
Гарбачэва на мапе Беларусі ±
Гарбачэва
Гарбачэва
Гарбачэва
Гарбачэва
Гарбачэва
Гарбачэва
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарбачэ́ва[1] — вёска ў Беларусі, на паўночным беразе возера Нешчарды. Цэнтар сельсавету Расонскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 287 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Расонаў, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Алешча.

Гарбачэва — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Габчачэва здаўна знаходзілася ў валоданьні Полацкага езуіцкага калегіюму, яно ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятога Язэпа

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гарбачэва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце Віцебскай губэрні. У 1800 годзе айцы-езуіты збудавалі тут касьцёл Сьвятога Язэпа. У 1877 годзе на месцы старога будынка касьцёла ўзьвялі новы[2].

У 1897 годзе расейскія ўлады збудавалі ў Гарбачэве царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарбачэва абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Гарбачэва вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам сельсавету. За савецкім часам бальшавікі зруйнавалі тутэйшы касьцёл.

На 1996 год у Гарбачэве было 160 двароў. 9 лістапада 1996 году ў вёсцы прайшлі першыя Літаратурна-краязнаўчыя чытаньні творчасьці Яна Баршчэўскага. 13 лістапада 2005 году камень з тутэйшага касьцёла ўмуравалі ў сьцяну новай каталіцкай сьвятыні ў Расонах. У 2000-я гады Гарбачэва атрымала афіцыйны статус «аграгарадку».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1996 год — 464 чал.[3]; 1999 год — 395 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 287 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Гарбачэве працуюць сярэдняя школа, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Сьвятога Язэпа (XIX ст.)
  • Царква Сьвятых Барыса і Глеба (1897)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 399.
  2. ^ Kuściński M. Horbaczewo (2) // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 122.
  3. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 55.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]