Гардабайр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Гардабайру

Га́рдабайр (па-ісьляндзку: Garðabær) — муніцыпалітэт (свабодная абшчына) і горад у Ісьляндыі, у рэгіёне Хёвудборгаршвайдзід, які зьяўляецца сталічнай аглямэрацыяй Рэйк’явіку. З насельніцтвам у 10 272 жыхары (на 2007 год), 10 358 (на 2008 год) зьяўляецца шостым паводле насельніцтва горадам краіны.

Горад быў заснаваны ў 1876 годзе як Гардахрэпур (па-ісьляндзку: Garðahreppur) на паўвысьпе Аўльфтанэс, хаця яшчэ ў IX стагодзьдзі на тэрыторыі гораду згодна зь летапісам знаходзіліся дзьве фэрмы — Віфільсстадыр і Скуластадыр. У 1976 годзе ён атрымаў сучасную назву.

Братэрскія гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]