Гаршэва (гара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаршэва
Найвышэйшы пункт
Вышыня 295 м н. у. м.
Геаграфія
Месцазнаходжаньне каля вёскі Гаршэва, Лёзьненскі раён
Краіна Беларусь
Горная сыстэма Віцебскае ўзвышша
Узыходжаньне
Клясычны маршрут пешшу
Гаршэва на мапе Беларусі
Гаршэва
Гаршэва
Гаршэва

Гаршэ́вагара, найвышэйшы пункт Віцебскага ўзвышша. Вышыня 295 м над узроўнем мора. Над найбліжэйшымі сталымі вадасьцёкамі ўзвышаецца на 40 м.

Знаходзіцца за 15 км на поўнач ад мястэчка Лёзна, каля вёскі Гаршэва Лёзьненскага раёну Віцебскай вобласьці.

Складзеная чырвона-бурай валуновай марэнай паазерскага ледавіка, перакрытай маламагутнымі лёсападобнымі суглінкамі. Форма плоска-выпуклая, выцягнутая з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Паўночныя і ўсходнія схілы пакатыя (да 5°), заходнія і паўднёвыя стромкія (да 20°). Паўднёва-заходнія схілы эрадаваныя.

Значная частка гары занятая ральлёй.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Горшева гора // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Гаршэва гара // Геаграфія Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Л. В. Казлоўская і інш. — Мн., 1992.— 382 с.