Гарынь
| Рака | |
| Гарынь | |
| Гарынь у в. Аляксандраўка (Украіна) | |
| Агульныя зьвесткі | |
| Выток | каля в. Воліца (Украіна) |
| Вусьце | Прыпяць |
| Краіны басэйну | Беларусь, Украіна |
| Даўжыня | 659 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 110 м³/с |
| Плошча басэйну | 27,7 тыс. км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,33 ‰ |
| Месцазнаходжаньне | |
Гары́нь — рака ўва Ўкраіне й Берасьцейскай вобласьці Беларусі, правы прыток Прыпяці (басэйн Дняпра). Даўжыня 659 км (у межах Беларусі 82 км). Плошча вадазбору 27,7 тыс. км² (на тэрыторыі Беларусі 1,2 тыс. км²). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,33‰ (у Беларусі 0,1‰). Выдатак вады ў вусьці 110 м³/с. Агульная падзеньне ракі 218 м.
Зьмест |
Асноўныя прытокі [рэдагаваць]
На рацэ [рэдагаваць]
- Месты: Столін, Давыд-Гарадок, Заслаў, Славута, Няцешын, Астрог, Дубровіца
- Мястэчкі: Гошча, Рэчыца, Стэпань, Оржаў
Агульныя зьвесткі [рэдагаваць]
Пачынаецца з крыніцы, што выходзіць на паверхню каля вёскі Воліца Тэрнопальскай вобласьці Ўкраіны на вышыні 345 м над узроўнем мора. У Беларусі цячэ праз Столінскі раён. Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца Вятліца) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасьці. Тэрыторыя вадазбору мае няправільную грушападобную форму, яго даўжыня 300 км, сярэдняя шырыня 92 км, найбольшая шырыня ў сярэдняй частцы 200 км, у ніжняй — рэзка зьмяншаецца да 10 км. Мяжуе на захадзе з басэйнамі рэчак Іква, Стыр і Стубла на ўсходзе з басэйнамі рэчак Убарць і Сьцьвіга, на поўдні — з басэйнам ракі Днестар.
Даліна трапэцападобная з высокімі і стромкімі берагамі, на тэрыторыі Беларусі невыразная, дасягае шырыні 2,5 км. Абалона двухбаковая, шырыня ў высокай плыні 0,1—0,7 км, сярэдняй 1—1,5 км, у нізкай да 2,5 км. У нізкай плыні цячэ празь Пінскія балоты. Рэчышча зьвілістае, шырыня яго ў нізкай плыні 150—200 м[1].
Рэльеф [рэдагаваць]
Верхняя частка басэйну да ўтоку ракі Вусьця разьмяшчаецца на Валынска-Падольскім ўзвышшы і ўяўляе плято з адзнакамі 385,5—215 м, моцна падзеленае далінамі рэчак і ярамі (шчыльнасьць сеткі складае 1—1,25 км на 1 км² паверхні). Сярэдняя й ніжняя часткі вадазбору ляжаць на значна забалочанай нізіннай раўніне Палесься, адметнай плоскім рэльефам зь пясковымі пагоркамі.
Карысныя выкапні [рэдагаваць]
Асноўныя выкапні: крэйдавыя пяскі, мэргелі, вапнякі й крэйда, што сустракаюцца ў выглядзе выступаў у далінах рэчак.
Гаспадарчая дзейнасьць [рэдагаваць]
Рака ў высокай плыні выкарыстоўваецца, як крыніца гідраэнэргіі і для разьвядзеньня рыбы. Ад места Давыд-Гарадок да вусьця рака суднаходная на працягу 291 км. Значная частка басэйну разараная (больш за 60%). Заплыўныя лугі часткова разараныя, акультураныя або знаходзяцца пад выпасамі, што вядзе да іх дэградацыі, а таксама змыву пры паводках у рэчышча значных дамешкаў — арганічных, бактэрыяльных і цьвёрдага сьцёку.
Гідранімія [рэдагаваць]
Назва ракі Гарынь паходзіць ад старажытнарускага слова «гарына» (гарыстая мясцовасьць). У далёкім мінулым рака так і называлася Гарына.
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
Літаратура [рэдагаваць]
- Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. — Мн., 2005. — 135 с.
- Гидроэкологическое состояние бассейна Горыни в районе Хмельницкой АЭС / Под ред. В.К. Хильчевского – Киев: Ника–центр, 2011. - 176 с. (укр.)
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- Horyń у Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў, том III (Haag — Kępy) з 1882 року(пол.)