Гары Гарысан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гары Гарысан
Harry Harrison
Гарысан на Worldcon 2005 у Глазга
Гарысан на Worldcon 2005 у Глазга
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Фэлікс Бойд (Felix Boyd), Хэнк Дэмпсы (Hank Dempsey), Вэйд Кэмпфэрт (Wade Kaempfert)
Нарадзіўся 12 сакавіка 1925 (89 гадоў)
Q49169
Памёр 15 жніўня 2012
Q179259
Грамадзянства Сьцяг ЗША ЗША
Сьцяг Ірляндыі Ірляндыя
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратар
Гады творчасьці 1956-2012
Напрамак проза
Жанр (Навуковая фантастыка
Мова ангельская
Дэбют «Пранікаючы скрозь скалы»
Прэміі Нэбьюла
'

Гары Гарысан (12 сакавіка 1925, Стэмфард15 жніўня 2012) — амэрыканскі пісьменьнік-фантаст і рэдактар, які апошнія гады пражываў у Ірляндыі. Аўтар больш за 200 выдадзеных апавяданьняў і 35 раманаў. Вядомы як аўтар папулярных сэрый кніг у жанры навуковай фантастыкі: «Сьвет сьмерці», «Эдэм» і «Стальны Пацук».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго маці вырасла ў Санкт-Пецярбургу і пераехала ў ЗША, калі ёй было каля 15 гадоў.

З 1943 па 1946 гады Гарысан быў сяржантам ВПС ЗША. З 1956 года Гарысан стаў прафесійным літаратарам. Ён свабодна валодаў сям’ю мовамі, у тым ліку — эспэранта.

У Гарысана было двое дзяцей: сын Тод і дачка Мойра.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першаю кніжкаю быў выдадзены яго раман «Неўгамаваная плянэта» ("Deathworld" 1960), якая ў наступныя гады была падоўжаная ў трылёгію героя Язона дын Альта «Спэцыяліст па этыцы» ("Deathworld 2" 1964) і «Барбары-вершнікі» ("Deathworld 3" 1968).

Пераклады на беларускую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зоркі і палосы назаўсёды[1]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Пляны выкладаньня кніг Кніжная палічка