Гаспар II дэ Каліньі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гаспар II дэ Каліньі
Gaspard II de Coligny
Gaspard-II-de-coligny.jpg
Адмірал Францыі
1552 — 24 жніўня 1572
Папярэднік: Антуан дэ Ноайлес
Наступнік: Ганарат II Савойскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 16 лютага 1519
Шатыён-сюр-Люэн, Францыя
Памёр: 24 жніўня 1572
Парыж, Францыя
Род: Каліньі
Бацькі: Гаспар I дэ Каліньі
Люіза дэ Манмарэнсі
Жонка: Шарлота дэ Ляваль,
Жаклін дэ Манбэль
Дзеці: Люіза дэ Каліньі,
Бэактрыкс дэ Каліньі,
Франсуа дэ Каліньі,
Шарль дэ Каліньі
Рэлігія: кальвінізм

Гаспар II дэ Каліньі (па-француску: Gaspard II de Coligny; 16 лютага 1519, Шатыён-сюр-Люэн, Францыя24 жніўня 1572, Парыж, Францыя) — францускі шляхціч і дзяржаўны дзяяч, лідэр гугенотаў у часы францускіх рэлігійных войнаў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гаспар II дэ Каліньі паходзіў з старажытнага, але ня занадта шляхетнага бургундзкага роду. Род Каліньі можна прасачыць да XI стагодзьдзя. У часы валадараньне караля Людовіка XI, ягоныя продкі перайшлі на службу да караля Францыі.

Дзяржаўная служба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1537 годзе Гаспар быў прадстаўлены да двару Францыска I, дзе хутка пасябраваў з маладым герцагам Франсуа дэ Гізам. Ужо ў 1543 годзе яны ўдваіх праводзілі караля на вайну, а неўзабаве пасьля гэтага Каліньі ўступіў у шэрагі дзейнага войска й адразу зьвярнуў на сябе ўвагу мужнасьцю й таленавітасьцю, здольнасьцю арганізаваць войскі, трымаць жаўнераў у дысцыпліне й натхняць іх. Падчас вайны з Карлам V і Генрыхам VIII ён выказаў здольнасьці й на дыпляматычнай ніве, пасьпеўшы шляхам перамоваў пакінуць за Францыяй Булёнь.

У 1547 годзе быў прызначаны генэральным палкоўнікам францускай пяхоты, з 1551 году — губэрнатарам Парыжу й Іль-дэ-Франс, з 1555 году — Пікардыі. У 1552 годзе прызначаны адміралам Францыі. У чыне адмірала прымаў удзел у вайне супраць Лятарынгіі, дзе спрыяў заваяваньню трох біскупстваў і перамозе пры Рынці. Але асабліва Каліньі праславіў сябе ў гэтай вайне абаронай Сэн-Канта (1557), там ён быў узяты ў палон гішпанцамі, перапраўлены ў Гент, дзе й прабыў каля двух гадоў.

У гэты час, дзякуючы адзіноце, чытаньню Бібліі, перапісцы з братам (д’Андэлё), які ўжо браў актыўны ўдзел у Рэфармацыі, Каліньі далучыўся да кальвінства й пераканаў зрабіць тое ж і сваю жонку. У кастрычніку 1559 году Каліньі быў вызвалены з гішпанскага палону й вярнуўся ў Францыю. На радзіме ён стаў адным зь лідэраў пратэстанцкага руху, прыняўшы актыўны ўдзел у Рэлігійных войнах.

Гаспар быў забіты ў Барталямэеўскую ноч 24 жніўня 1572 году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гаспар II дэ Каліньісховішча мультымэдыйных матэрыялаў