Гатыно

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гатыно
франц. Gatineau
Гатыно
Armoiries Gatineau.jpg
Герб Гатыно
Краіна: Канада
Правінцыя: Квэбэк
Рэгіён: Уатавэ
Плошча: 381,3 км²
Насельніцтва (2011)
колькасьць: 265 349 чал.[1]
шчыльнасьць: 695,91 чал./км²
Часавы пас: UTC-5
летні час: UTC-4
Паштовыя індэксы: J8L—J8Z, J9A
Геаграфічныя каардынаты: 45°29′ пн. ш. 75°39′ з. д. / 45.483° пн. ш. 75.65° з. д. / 45.483; -75.65Каардынаты: 45°29′ пн. ш. 75°39′ з. д. / 45.483° пн. ш. 75.65° з. д. / 45.483; -75.65
Гатыно на мапе Канады
Гатыно
Гатыно
Гатыно
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville.gatineau.qc.ca/

Гатыно (па-француску: Gatineau) — горад у Канадзе, разьмешчаны ў правінцыі Квэбэк насупраць сталіцы краіны гораду Атава, якая месьціцца ў правінцыі Антарыё. З прычыны цеснай эканамічнай, культурнай і транспартнай інтэграцыі з Атавай аб’ядноўваецца зь ёй і шэрагам іншых муніцыпалітэтаў у Нацыянальны сталічны рэгіён.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва паселішча Гатыно паходзіць ад ракі Гатыно, паводле назвы якой, у сваю чаргу, існуюць дыскусіі.

У пачатку XIX стагодзьдзя перасяленец з ЗША Філемон Райт заснаваў ля Шад’ерскіх вадаспадаў сваё паселішча Райтстаўн, які пазьней быў горадам Гал, дзе яшчэ пры ягоным жыцьці паўстала мноства майстэрняў і заводаў, бурна разьвівалася лясная прамысловасьць. Райтстаўн хутка разросься да заходняга берага ракі Гатыно. Неўзабаве пасьля збудаваньня канала Рыдо на процілеглым беразе ракі Атава Райтстаўн саступіў свой уплыў суседняй Атаве, куды перацякла значная частка працоўнай сілы, аднак Райтстаўн і навакольныя пасёлкі, у тым ліку Гатыно на ўсходнім беразе аднайменнай ракі, працягвалі гуляць важную ролю ў драўнянай прамысловасьці. Магнат з Гала Эзра Батлер Эдзі быў адным з найбольш уплывовых прамыслоўцаў Канады свайго часу.

Галскі пажар 1900 году цалкам зьнішчыў стары Гал і ў значнай меры закрануў таксама цэнтральную частку суседняй Атавы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва складае 265 349 жыхароў згодна з дадзенымі на 2011 год. Гатыно займае 17-ы радок паводле колькасьці насельніцтва ў Канадзе. З тае прычыны, што горад знаходзіцца на тэрыторыі Квэбэку, адзінай афіцыйнай мовай тут з 1974 году зьяўляецца француская, якая ёсьць роднай для 88% насельніцтва. 10% жыхароў карыстаюцца ангельскай мовай, 2% — іншымі.

У адрозьненьне ад іншых рэгіёнаў Квэбэку, у горадзе моцныя прафэдэральныя, а ня сэпаратысцкія, настроі. Гэта зьвязана з тым, што многія жыхары Гатыно знаходзяць працу ў суседняй Атаве, дзе таксама маюцца франкамоўныя анклавы.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычна Гатыно з моманту заснаваньня быў адным з цэнтраў канадзкай драўнянай прамысловасьці. Тутака паўсталі запалкавы й папяровы заводы прамыслоўца Эдзі, броварня (цяпер Тэатар Выспы). У разьвіцьці ўсходніх сэктараў будучага Гатыно вялікую ролю адыграла сямейства Макларэнаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ "(Code 2481017) Census Profile". 2011 census. Statistics Canada

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гатыносховішча мультымэдыйных матэрыялаў