Гаянскі даляр
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
| Гаянскі даляр | |
| Краіна | Гаяна |
|---|---|
| Падзел | цэнт |
| Код ISO-4217 | GYD |
| Скарачэньне | $ ці GY$ |
| Абменны курс: (Даляр ЗША (16.04.2008)) |
201,45 |
Гаянскі даляр (код ISO 4217: GYD) — афіцыйная валюта Гаяны (раней Брытанскай Гаяны) з 1839 году. Даляр дзеліцца на 100 цэнтаў з 1955 году, але ў наш час цэнты не ўжываюцца. Гаянскі даляр звычайна скарачаецца $ ці GY$.
Гісторыя [рэдагаваць]
Даляр быў уведзены ў абарачэньне ў 1839 годзе, па курсе 1 даляр = 4 шылінгі і 2 пэнсы, для замены гілдэра (былой гаянскай валюты) па курсе 1 даляр = 3⅛ гілдэры.
З 1935 году Брытанскі гаянскі даляр быў зьвязаны з Брытанскім заходнеіндыйскім далярам (BWI$). Папяровыя грошы былі ўведзеныя ў 1942 годзе. Да 1965 году ў краіне абарачаўся і ўсходнекарыбскі даляр, да абвяшчэньня незалежнасьці. З 1966 году на тэрыторыі Гаяны прыняты ў якасьці грашовай адзінкі толькі гаянскі даляр.