Гаўя (басэйн Нёмана)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Гаўя
Выток Салечніцкі раён (Летува)
Вусьце Нёман
Краіны басэйну Беларусь, Летува
Даўжыня 100 км
Сярэднегадавы сьцёк 13,6 м³/с
Плошча басэйну 1680 км²
Нахіл воднай паверхні 0,9 ‰

Га́ўя (па-летувіску: Gauja) — рака ў Іўеўскім раёне Беларусі ды Летуве, правы прыток Нёмана. Даўжыня 100 км, у межах Беларусі 68 км. Плошча вадазбору 1680 км². Выдатак вады ў вусьці 13,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.

Зьмест

[рэдагаваць] Асноўныя прытокі

[рэдагаваць] На рацэ

[рэдагаваць] Агульныя зьвесткі

Пачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Ашмянскага ўзвышша Салечніцкага раёну Летувы.

Даліна ракі выразная, абалона лугавая, шырынёй 0,1—0,9 км. Рэчышча зьвілістае, на асобных дзялянках каналізаванае, шырыня яго вагаецца ў межах 12—20 м. Берагі стромкія, пясковыя або пяскова-тарфяністыя, парослыя хмызьняком[1].

Рэльеф пагорысты, у нізоўі — часткова забалочаная нізіна. Лясы мяшаныя, зь перавагай іглічных пародаў. Значных азёраў няма.

Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у 2-й палове сакавіка. Рэжым ракі вывучаўся на 2 пастах, зь іх пост каля в. Лубінята дзейнічае ў наш час[2].

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994.
  2. ^ Гідрамэтцэнтар Беларусі(рас.)

[рэдагаваць] Літаратура

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах