Га-Нука
| Юдэйская традыцыя | |
|---|---|
| Назва сьвята | Га-Нука |
| Час сьвяткаваньня | 25 кісьлева — 2 або 3 тэвета |
| Абрадавае значэньне | Перамога над грэкамі; асьвячэньне ахвярніка і храма; цуд са збаночкам алея; замена прапушчанага сьвята Сукот |
Га́-нука, Ха-нука (на іўрыце: חֲנֻכָּה — асьвячэньне, абнаўленьне; па-арамейску: חנכתא; па-старажытнагрэцку: τὰ ἐνκαίνια) — жыдоўскае сьвята, якое пачынаецца 25 кісьлева і працягваецца, у залежнасьці ад працягласьці месяца, восем дзён да 2 або 3 тэвета.
Сьвяты было ўсталяванае ў II стагодзьдзі да н. э. у напамін пра ачышчэньне Храма[1], асьвячэньні ахвярніка[2] і аднаўленьні храмавай службы Макавеямі, якое пасьледавала за разгромам і выгнаньнем з Храмавай гары грэка-сырыйскіх войскаў і іхніх жыдоўскіх хаўрусьнікаў у 165 року да н. э.
За тры гады да таго, у той самы дзень 25-га кісьлева, Антыёх IV Япіфан апаганіў сьвятыню Ізраіля.
[рэдагаваць] Назва
Назва сьвята паходзіць, верагодна, ад выразу «ганукат га-мізбэах» (асьвячэньне ахвярніка), якое адбылося адразу па вызваленьні Храма Макавеямі і ягонага ачышчэньня ад бажышчаў. Паводле іншага тлумачэньня, חנוכה=חנו כ"ה, азначае «адпачнулі [ад ворагаў] 25 [кісьлева]».
[рэдагаваць] Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Га-Нука — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
| Жыдоўскія сьвяты і рытуалы | |
|---|---|
| Рэлігійныя |
Шабат · Рош Хадэш · Рош Га-Шана · Пост Гедаліі · Ём Кіпур · Сукот і Га-Шана Раба · Шміні Ацэрэт і Сымхат Тара · Ісру хаг · Га-Нука · Дзясятага тэвета · Ту Бішват · Пост Эстэр і Пурым · Пост першынцаў і Пэсах · Лаг Ба-Амэр · Шавуот · Сямнаццатага тамуза · Трохтыднёвік · Дзевяць дзён · Тыша Бэ-Аў · Ту Бэ-Аў
|
| Дзяржаўныя | |
| Хасыдзкія | |
| Этнічныя | |