Геаграфічны цэнтар Эўропы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Пастаянная спрэчка на тэму геаграфі́чнага цэ́нтру Эўро́пы пачалася ў 18 стагодзьдзі і працягваецца да сёньня. Розныя погляды асноўваюцца на вылічэньнях, якія залежаць ад межаў (найдалей пакладзеных пунктаў Эўропы) і на розных спосабах вылічэньня канчатковых вынікаў.

У Беларусі прынята лічыць, што цэнтар Эўропы знаходзіцца ў возеры Шо, каля вёскі Хралы (55°10′55″ пн. ш. 28°15′30″ у. д. / 55.18194° пн. ш. 28.25833° у. д. / 55.18194; 28.25833, Віцебская вобласьць). Гэта было сьцьверджана ў аддзеле картаграфіі Камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі й картаграфіі пры Саўміне. У падліках выкарыстоўвалася кампутарная праграма, якая была адмыслова распрацаваная на прадпрыемстве «Белкосма-аэрагеадэзія». У падліках Эўропу прынялі за адно цэлае, уключна зь Белым морам, Балтыйскім морам і Брытанскімі выспамі. Усю прастору накрылі інтэгральнай сеткай і вылічылі цэнтральную кропку.

Вясной 2008 г. беларускія навукоўцы прапанавалі канчатковы варыянт сваёй працы — цэнтар Эўропы знаходзіцца ў Полацку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Геаграфічны цэнтар Эўропысховішча мультымэдыйных матэрыялаў Як у Полацку знайшлі цэнтр Еўропы