Геамэтрыя
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Геамэ́трыя — разьдзел матэматыкі, які вывучае прасторавыя адносіны ды іх абагульненьні.
Геамэтрыю ўмоўна можна падзяліць на наступныя разьдзелы:
- Элемэнтарная геамэтрыя — геамэтрыя пунктаў, прамых і плоскасьцяў, таксама фігур у плоскасьці ды целаў у прасторы. Уключае ў сабе плянімэтрыю ды стэрэамэтрыю.
- Аналітычная геамэтрыя — геамэтрыя каардынатнага мэтаду. Вывучае лініі, вэктары, фігуры і пераўтварэньні, якія задаюцца альгебраічнымі раўнаньнямі у афінных ці дэкартавых каардынатах, мэтадамі альгебры.
- Дыфэрэнцыяльная геамэтрыя і тапалёгія вывучае лініі і паверхні, якія задаюцца дыфэрэнцыяльнымі функцыямі, а таксама іх адлюстраваньнямі.
- Тапалёгія — навука аб паняцьці непарыўнасьці ў агульным выглядзе.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Геамэтрыя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

