Гейсыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гейсыр
Краіна Ісьляндыя
Геаграфічныя каардынаты 64°18′47″ пн. ш. 20°18′02″ з. д. / 64.31306° пн. ш. 20.30056° з. д. / 64.31306; -20.30056Каардынаты: 64°18′47″ пн. ш. 20°18′02″ з. д. / 64.31306° пн. ш. 20.30056° з. д. / 64.31306; -20.30056
Месцазнаходжаньне Бляўскаўгабігд[d]
Гейсыр на мапе Ісьляндыі
Гейсыр
Гейсыр
Гейсыр

Ге́йсыр (па-ісьляндзку: Geysir, больш вядомы як Вялікі Гейсыр, па-ісьляндзку: Stóri Geysir) — самы першы гейзэр «Ісьляндзкае залатое кальцо|Ісьляндзкага залатога кальца», які атрымаў агульнаэўрапейскую вядомасьць. Гейсыр знаходзіцца ў даліне Гаўкадалюр за 500 мэтраў ад вулькану Гэкля, на схіле ўзгорку Ляўгарф’яль, усяго ў 400 мэтрах на поўнач да гейзэру Строкур.