Гекзамэтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Гекза́мэтар (па-старажытнагрэцку: ἑξάμετρον, ад ἕξ — шэсьць і μέτρον — мера) — вершаваны памер антычнай (мэтрычнай) сыстэмы вершаваньня, шасьцістопны дактыль з усечанай на адзін склад шостай стапой. Ва ўсіх стопах, акрамя пятай, дактылі маглі замяняцца спандэямі. Цэзура стаяла пасьля другога склада трэцяй стапы (у грэцкім гекзамэтры) або пасьля першага склада трэцяй стапы (у лацінскім гекзамэтры).

Гекзамэтрам напісаныя ўсе асноўныя творы антычнай літаратуры: «Іліяда» і «Адысэя» Гамэра, паэмы і вершы Вергілія, Авідыя, Гарацыя, Тэакрыта і іншых паэтаў. Ён выкарыстоўваўся ў розных жанрах (эпічных паэмах, гімнах, пасланьнях), нярэдка спалучаўся з пэнтамэтрам, утвараючы элегічны двуверш. Гэтым памерам шырока карысталіся сярэдневяковыя беларускія паэты-лаціністы. Назва і зьнешняя структура гэкзамэтра з антычнага вершаваньня перайшлі ў сілаба-танічнае.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]