Генадзь Кляўко

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Генадзь Кляўко
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 лістапада 1931
Месца нараджэньня: в. Варонічы Пухавіцкага раёна Менскай вобласьці
Памёр: 21 жніўня 1979
Мінск, Беларусь
Грамадзянства: БССР
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: паэт, перакладчык
Гады творчасьці: 1950-1979

Гена́дзь Я́каўлевіч Кляўко́ (28 лістапада 1931 (афіц. 1 траўня 1932) — 21 жніўня 1979) — беларускі паэт, перакладчык.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Варонічы Пухавіцкага раёна Менскай вобласьці ў сям’і Марыі Іванаўны (Доўгай) і Якава Сафронавіча Кляўко. Вучыўся у Рудзенскай сярэдняй школе (скончыў у 1950 годзе), потым на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (скончыў у 1955 годзе). З 1954 да 1963 гг. працаваў літаратурным рэдактарам у газэце «Калгасная праўда», з 1961—1973 гг. — літсупрацоўнікам, адказным сакратаром часопіса «Вожык», з 1973 да 1979 — намесьнікам галоўнага рэдактара літаратурнага часопіса «Полымя»[1].

Сябра Саюза пісьменьнікаў БССР (з 1964).

[рэдагаваць] Творчасьць

У рэспубліканскім друку зь вершамі выступіў у 1950 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Абветраныя далягляды» (1962), «Сто крокаў» (1967), зборнікаў вершаў і паэм «Прыстань» (1974), «Плуг» (1978), «Падкова над парогам» (выбранае, 1979), «Вязьмо» (1984), зборнікаў гумарыстычных вершаў і мініятур «Ляйдак і кнопкі» (1964), «Каб ня сурочыць» (1971), «Што праўда, то ня грэх...» (1971). Для дзяцей выдаў кніжку вершаў «Першы салют» (1964).

Перакладаў на беларускую мову творы пісьменьнікаў народаў СССР. У 1975 годзе у яго перакладзе выйшаў зборнік паўднёва-асэтынскай паэзіі «Трубіць алень», у 1986 годзе выдадзены зборнік перакладу вершаў Косты Хетагурава «Асэтынская ліра».

[рэдагаваць] Бібліяграфія

  • Першы салют: Вершы: для сярэд.узросту / Генадзь Кляўко. Мал. М. Бельскага, — Мн.: Беларусь, 1964.
  • Лайдак і кнопкі: Гумарыст. вершы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Звязда, 1964.
  • Сто крокаў: Вершы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Беларусь, 1967.
  • Каб не сурочыць: Гумарыст. вершы, фельетоны, мініяцюры / Генадзь Кляўко. — Мн.: Беларусь, 1971.
  • Прыстань: Вершы і паэма / Генадзь Кляўко. — Мінск : Маст.літ., 1974.
  • Плуг: Вершы і паэмы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1978.
  • Падкова над парогам: Выбраная паэзія / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1979.
  • Вязьмо: Вершы, паэмы / Генадзь Кляўко. — Мн.: Маст.літ., 1984.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ Кляўко Генадзь // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994

[рэдагаваць] Літаратура

  • Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя;
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.;

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах