Генадзь Навіцкі
| Генадзь Навіцкі | |
| Старшыня Савету Рэспублікі НС РБ 3-га скліканьня | |
|---|---|
| 28 ліпеня 2003 — 27 верасьня 2008 | |
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
| Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
| Папярэднік: | Аляксандар Вайтовіч |
| Наступнік: | Барыс Батура |
| Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь | |
| 10 кастрычніка 2001 — 10 ліпеня 2003 | |
| Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
| Папярэднік: | Уладзімер Ярмошын |
| Наступнік: | Сяргей Сідорскі |
| Асабістыя зьвесткі: | |
| Нарадзіўся: | 2 студзеня 1949 (63 гады) Магілёў, БССР |
Гена́дзь Васі́левіч Наві́цкі (нарадзіўся 2 студзеня 1949 году ў Магілёве) — прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь (2001—2003), старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу (2003—2008).
[рэдагаваць] Бiяграфiя
У 1971 годзе скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці інжынэр-будаўнік. Пасьля сканчэньня БПІ працаваў майстрам, начальнікам участку будаўнічага ўпраўленьня 56-га будаўнічага трэсту Магілёва. З 1974 па 1977 — галоўны інжынэр будаўнічага ўпраўленьня 92-га будаўнічага трэсту Магілёва.
З 1977 па 1981 — інструктар аддзелу будаўніцтва Магілёўскага абкаму КПБ.
З 1981 па 1985 — галоўны інжынэр Магілёўскага Аблміжкалгасбуду.
З 1985 по 1988 — загадчык аддзелам будаўніцтва Магілёўскага абкаму КПБ.
У 1988 годзе скончыў Акадэмію грамадзкіх навук пры ЦК КПСС.
З 1988 па 1994 — старшыня праўленьня Магілёўскага аблсельбуду.
Падчас выбарчай кампаніі 1994 году зьбіраў подпісы за Аляксандра Лукашэнку.
З 1994 па 1997 — Міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі.
З 1997 по 2001 — Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі.
6 кастрычніка 2000 году прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Беларускі банк разьвіцьця».
1 кастрычніка 2001 году ўказам прэзыдэнта прызначаны выканаўцам абавязкаў Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (на мейсца Ўладзімера Ярмошына).
10 кастрычніка 2001 году ўказам прэзыдэнта са згоды Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прызначаны прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.
10 ліпеня 2003 году ўказам прэзыдэнта вызвалены з пасады.
28 ліпеня 2003 году сэсіяй верхняй палаты парлямэнта адзінагалосна абраны старшынём Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі другога скліканьня.
15 лістапада 2004 году Г. Навіцкі зноў абраны старшынём Савету Рэспублікі.
27 верасьня 2008 сышоў у адстаўку з паста старшыні Савету Рэспублікі.
[рэдагаваць] Сям’я
Жанаты. Мае двух сыноў.
| Папярэднік — |
Міністар архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь 1994—1997 |
Наступнік Віктар Ветраў |
| Папярэднік Уладзімер Ярмошын |
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь 2001—2003 |
Наступнік Сяргей Сідорскі |
| Папярэднік Аляксандар Вайтовіч |
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ 2003—2008 |
Наступнік Барыс Батура |
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Біяграфія на сайце Савету Рэспублікі
- Біяграфія на cайце Агентства Фэдэральных дасьледваньняў
- Профіль на праекце «Хто ёсьць хто ў РБ»(рас.)
| Прэм’ер-міністры Беларусі | |
|---|---|
| Беларуская Народная Рэспубліка (1918—1919) |
|
| Беларуская ССР (1919—1991) |
|
| Рэспубліка Беларусь (1991 — дагэтуль) |
|
|
«*» — дзейны
|
|
| Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Асобы па альфабэце
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1949 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Міністры архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканьня