Генадзь Нявыглас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генадзь Нявыглас
4 студзеня 2006 — 8 ліпеня 2008
Папярэднік Віктар Шэйман
Наступнік Уладзімер Макей
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі
4 студзеня 2006 — 15 ліпеня 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Віктар Шэйман
Наступнік: Уладзімер Макей
Начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта
4 сьнежня 2000 — 12 верасьня 2001
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Уладзімер Навумаў
Наступнік: Яўген Двярніцкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 11 лютага 1954(1954-02-11) (70 гадоў)
ст. Парахонск Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці
Адукацыя:

Гена́дзь Мікала́евіч Нявыглас (нарадзіўся 11 лютага 1954, ст. Парахонск Пінскага раёна Берасьцейскай вобласьці[1]) — беларускі дзяржаўны дзяяч, старшыня асацыяцыі «Беларуская фэдэрацыя футболу» (2003—2011), дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь (2001—2006), кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі (2006—2008).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Маскоўскую вышэйшую памежную камандную вучэльню КДБ і Вышэйшую школу КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага. З 1975 па 2000 год служыў на розных камандных, штабных пасадах у памежных войсках. З пасады намесьніка старшыні Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2000 году прызначаны начальнікам службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. 12 верасьня 2001 году ўказам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь № 4492 прызначаны на пасаду дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь — памагатага прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі[2]. Узначальваў асацыяцыю «Беларуская фэдэрацыя футболу» ў 2003—2011 гадах[3].

Зьяўляецца чальцом Прэзыдыюму Беларускага фізкультурна-спартовага таварыства «Дынама».

У пачатку кастрычніка 2008 году прэзыдэнт А. Лукашэнка падпісаў указ №551, якім у чарговы раз зьмяніў склад Савету бясьпекі. Са складу Савету разам з Генадзем Нявыгласам выведзеныя Віктар Шэйман, Пётар Міклашэвіч і Мікалай Корбут. У яго ўведзеныя генпракурор Рыгор Васілевіч, старшыня КДБ Вадзім Зайцаў, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей і міністар фінансаў Андрэй Харкавец[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]