Генадзь Сагановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гена́дзь Мікала́евіч Сагано́віч
Род дзейнасьці беларускі гісторык, археоляг
Дата нараджэньня 13 студзеня 1961 (51 год)
Месца нараджэньня вёска Турная, Івацэвіцкі раён, БССР

Гена́дзь Мікала́евіч Сагано́віч (13 студзеня 1961, вёска Турная, Івацэвіцкі раён) — беларускі гісторык, археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1989[1] або 1990[2]).

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1984). Быў асьпірантам (19841987), малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытуту гісторыі НАН Беларусі (19901992). З 1992 старэйшы навуковы супрацоўнік НАНБ. У 2005 звольнены з афіцыйнай фармулёўкай «за парушэньне працоўнай дысцыпліны» і выведзены навуковай радай Інстытуту гісторыі са свайго складу.

Жанаты, двое дзяцей.

[рэдагаваць] Навуковая дзейнасьць

Праводзіў раскопкі прыватна-уласьніцкіх замкаў (Гарадоцкі, Глускі, Койданаўскі, Лоскі і інш.) і на іх аснове дасьледаваў кавальства Беларусі эпохі фэадалізму. Вывучае вайскова-палітычную гісторыю Беларусі і Вялікага Княства Літоўскага.

Адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускага навукова-гуманітарнага таварыства (19871992), заснавальнік і галоўны рэдактар часопісу «Беларускі гістарычны агляд» (ад 1994). Узнагароджаны мэдалем Ф. Багушэвіча Беларускага ПЕН-цэнтру (1996).

[рэдагаваць] Асноўныя працы

Аўтар шматлікіх папулярных кніжак пра Вялікае Княства Літоўскам і Маскоўскую дзяржаву (у тым ліку «Невядомая вайна 1654—1667», Г. Сагановіч — адзін з аўтараў кнігі «Дзесяць вякоў беларускай гісторыі»).

  • Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1992. — 62 с. ISBN 5-343-01109-8.
  • Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. — Мн: Навука i тэхнiка, 1994. — 79 с.: іл. ISBN 5-343-01244-3.
  • Невядомая вайна, 1654—1667. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995. — 144 с. ISBN 5-343-01637-5.
  • Полацкая вайна, 1563—1579 гг. // Адраджэнне: Гіст. альманах. — Мн., 1995 Вып. 1;
  • Царкоўная вунія 1596 г. і пытанне нацыянальнай тоеснасці беларусаў у XVIII ст. // Наш радавод. Гродна, 1996. Кн. 7;
  • Нямецкая каталіцкая місія і Полацк у XIII ст. // Полацк: карані нашага радавода. — Полацк, 1996;
  • Беларусь і Нямецкі ордэн (да Крэўскай уніі) // 3 глыбі вякоў: Наш край. — Мн., 1997. Вып. 2;
  • У пошуках Сярэднявечча // Бел. гіст. агляд. 1997. Сш. 1—2;
  • Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Там жа. 1998. Сш. 1;
  • Немцы ў Полацку часоў Францыска Скарыны // Беларусіха-Albaruthenica. — Мн., 1998. Кн. 9;
  • Дзесяць вякоў беларускай гісторыі, 862—1918. — Вільня: Наша Будучыня, 1999. — 223 с. ISBN 9986-9229-7-X (разам з У. Арловым).
  • Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII ст. — Мн.: Навука і тэхніка, 2001. — 62 с. ISBN 5-343-01109-8.

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ САГАНОВИЧ Геннадий Николаевич // Кто есть кто в Беларуси. — Москва: Книжный дом «Университет», 1999. ISBN 5-8013-0068-6
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. С. 506

[рэдагаваць] Літаратура

Сагановіч Генадзь Мікалаевіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 42.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах