Генрык Ібсэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Генрык Ібсэн
Henrik Johan Ibsen
Ibsen-by-Bergen.jpg
Генрык Ібсэн у 1900
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Генрык Ёган Ібсэн
(Henrik Johan Ibsen)
Псэўданімы: Brynjolf Bjarme
Нарадзіўся: 20 сакавіка 1828, Шыен, Нарвэгія
Памёр: 23 траўня 1906 (78 гадоў), Хрысьціянія (Осла), Нарвэгія
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: драматург, тэатральны рэжысэр і паэт
Гады творчасьці: 1850—1890
Напрамак: рэалізм / мадэрнізм
Дэбют: «Катыліна», 1850
Значныя творы: «Пэр Гюнт» (1867)
«Лялечны дом» (1879),
«Прывіды» (1881)
«Вораг народа» (1882)
«Дзікая качка» (1884)
«Геда Ґаблер» (1890)

Генрык Ібсэн (па-нарвэску: Henrik Johan Ibsen, 20 сакавіка 1828, Шыен — 23 траўня 1906, Хрысьціянія) — буйнейшы нарвэскі драматург XIX стагодзьдзя, тэатральны рэжысэр і паэт. Да яго часта зьвяртаюцца як да «айца» сучаснай драмы і аднаго з заснавальнікаў тэатральнага мадэрнізму[1]. У час, калі эўрапейскі тэатар павінен быў ствараць узор строгіх рамкаў сямейнага жыцьця і дабрабыту, яго п’есы лічыліся скандальнымі для большай часткі тагачаснай аўдыторыі. У творах Ібсэна дасьледваліся рэаліі, якія хаваліся за шматлікімі умоўнымі фасадамі тагачаснага грамадзства, выяўляючы шмат з таго, што выклікала трывогу ў многіх сучасьнікаў драматурга. Ібсэн часта ацэньваецца як адзін з па-сапраўднаму выбітных драматургаў у эўрапейскай драматычнай традыцыі.

Зьмест

[рэдагаваць] Біяграфія

Гернык нарадзіўся ў сям’і багатага камэрсанта, старэйшым з пецярых дзяцей. Калі яму споўнілася восем гадоў, бацька разарыўся. У 1843 годзе Генрык пераехаў у Грымстад, дзе ўладкаваўся памочнікам аптэкара. У гэты пэрыяд жыцьця, зьявіліся першыя вершы Ібсэна. Калі яму споўнілася васемнацаць гадоў, Ібсэн стаў бацькам пажашлюбнага сына, маці якога была старэйшай за Ібсана служачай. З сынам Ібсэн не падтрымлівай ніякіх кантактаў.

У 1850 годзе Ібсэн пераехаў у Хрысьціянію (зараз Осла), дзе адбыўся яго першы сцэнічны дэбют у тэатры Хрысьціяніі, дзе была пастаўлена яго п’еса «Kjæmpehøien» (Труна Гунаў). Хутка драматург пераехаў у Бэрген, дзе ў 18511857 г.г. узначаліў, разам са скрыпачом Оле Булам тэатар «Det Norske Theater». У гэтым тэатры, ён працаваў як памочнік рэжысёра і драматург. На сцэне Det Norske Theater былі пастаўлены шмат п’есаў Ібсэна. У 1857 годзе ён пазнаёміўся з Сюзанай Торэсэн, зь якой, праз некаторы час, пабраўся шлюбам. Хутка, у іх нарадзіўся сын Сыгурд.

У 1857 годзе Ібсэн зноў перабраўся ў Хрысьціянію, дзе атрымаў пасаду кіраўніка тэатру Хрысьціяніі «Norske Theater» (які разарыўся ў 1862 годзе). Пэрыяд 18571864 гг. стаў самым цяжкім пэрыядам у жыцьці пісьменьніка. Ён быў незадаволены пазыцыяй Нарвэгіі, якая не дапамагла Даніі ў вайне з Прусіяй, а таксама фінансавыя цяжкасьці сям’і прывялі да таго, што Ібсэн вырашыў пакінуць краіну. Атрымаўшы фінансавую дапамогу ад нарвэскага парлямэнту, драматург, разам зь сям’ёй, пераехаў на поўдзень. Наступныя 27 гадоў ён жыў у Італіі і Нямеччыне.

Менавіта ў Італіі здарыўся літаратурны пералом у творчасьці Ібсэна. Там былі напісаныя п’есы «Brand» i «Peera Gynta». У 1868 годзе Ібсэн пераехаў у Манака, а празь некалькі год, у 1875 годзе, у Дрэздэн. Там так сама ўзьніклі лепшыя творы Ібсэна, такія як «Nora», «Дзікая качка» і «Hedda Gabler». У 1879 годзе Ібсэн вярнуўся ў Нарвэгію, ўжо як вядомы драматург. Яго п’есы пачалі ставіць у тэатрах усёй Эўропы, а праблемы, якія ўздымаў Ібсэн, выклікалі бурныя дэбаты ў нарвскай супольнасьці. Апошнія гады жыцьця Ібсэн правёў у Хрысьціяніі, дзе стаў адным з вядомейшых жыхароў.

[рэдагаваць] Творчасьць

Першыя творы Ібсэна зьявіліся ў 1850 годзе, калі ён напісаў вершы і драму са старажытнарымскай гісторыі «Катыліна», матывы якой адлюстроўваюць рэвалюцыйныя падзеі ў Эўропе таго часу. Драма выйшла пад псэўданімам і посьпеху не атрымала.

Бэргенскі пэрыяд жыцьця пісьменьніка супадае з захапленьнем палітычным нацыяналізмам і скандынаўскім фальклорам. У гэты час зьявіліся «сярэднявечныя» п’есы «Fru Inger til Østeraad» (1854 г.), «Gildet paa Solhoug» (18551856 г.г.), якаія прынесьці яму вядомасьць, «Olaf Liljekrans» (1856 г.), «Hærmændene paa Helgeland» (1857 г.) У 1862 годзе Ібсэн напісаў твор «Камэдыя каханьня», у якой адлюстравана сатырычная карціна мяшчанска-чыноўнікага жыцьця Нарвэгіі. У драме «Барацьба за прастол» (1864 г.), пісьменьнік паказаў перамогу героя, які выконваў прагрэсіўную гістарычную місію. У 1860 — пачатку 1870-х г.г., Ібсэн чакае руйнаваньня старога сьвету і ў драме пра Юліана Адрачэнца «Кесар і галілеянін» (1873 г.), ён сьцвярджае будучую ўзаемасувязь духоўнага і цялеснага пачаткаў у чалавеку.

Адной з самых папулярных п’есаў Ібсэна стаў «Лялечны дом» (Et Dukkehjem, 1879 г.), якая выкрывае мяшчанскі сямейны лад жыцьця.

Першая драма, напісаная Ібсэнам пасьля «Лялечнага дому» — «Прывіды» (Gengangere, 1881 г.), выкарыстоўвае матывы «Бранда»: рэлігія і ідэалізм, але крытыкі выкрываюць значны ўплыў францускага натуралізму.

У позьніх творах пісьменьніка ўскладняецца падтэкст, узрастае тонкасьць псыхалягічнага малюнка. Тэма «моцнага чалавека» высоўваецца на першы плян. Ібсэн становіцца бязьлітасным да сваіх герояў. Прымерам могуць быць п’есы — «Будаўнік Сьльнэс» (Bygmester Solness, 1892 г.), «Юн Габрыэль Боркман» (John Gabriel Borkman, 1896 г.).

[рэдагаваць] Крыніцы

  1. ^ On Ibsen’s role as "father of modern drama, " see Ibsen Celebration to Spotlight 'Father of Modern Drama'. Bowdoin College (2007-01-23). Праверана 2007-03-27 г.; on Ibsen’s relationship to modernism, see Moi (2006, 1-36)

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Генрык Ібсэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах