Гэнрык Марконі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Генрык Марконі»)
Гэнрык Марконі
Дата нараджэньня 7 студзеня 1792
Месца нараджэньня Рым, Італія
Дата сьмерці 21 лютага 1863 (71 год)
Месца сьмерці Варшава, Царства Польскае
Месца пахаваньня
Адукацыя Балёнскі ўнівэрсытэт
Месца вучобы
Занятак архітэктура
Плынь клясыцызм
гістарызм
Подпіс Выява аўтографу
Палац Паца ў Даўспудзе (XIX ст.)

Гэ́нрык (Энры́ка) Марко́ні (па-польску: Henryk Marconi, па-італьянску: Enrico Marconi; 7 студзеня 1792, Рым — 21 лютага 1863, Варшава) — польскі архітэктар італьянскага паходжаньня, адзін з найвыбітнейшых і пладавітых польскіх архітэктараў першае паловы XIX стагодзьдзя.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рысунак статуі, што сымбалізуе тэрыю архітэктуры, са сшытку нататак зь лекцыяў Гэнрыка Марконі
Надмагільле Гэнрыка Марконі на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве

Пачатковую адукацыю атрымаў пад началам бацькі Леандра (1763—1837), пасьля ў 1806—1810 навучаўся ва ўнівэрсытэце і адначасна ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Балёньні. Ад 1811 року навучаўся рысунку ў сярэдняй школе ў Луга. У Польшчу быў запрошаны ў 1822 генэралам Людвікам Міхалам Пацам дзеля завяршэньня палацу ў Даўспудзе. Ад 1827 займаў пасаду ў Аддзеле прамысловасьці і гандлю Урадавай камісіі ўнутраных, духоўных справаў і публічнай асьветы, а ў 1851—1858 быў прафэсарам у Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве.

Пахаваны на Павонзкаўскіх могілках у Варшаве, асобна ад жонкі, дачкі і сыноў Гэнрыка, Яна і Ўладыслава, якія пахаваныя на эвангельска-рэфармацкіх могілках.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Меў брата Фэрантэ.

Ажаніўся з дачкой садоўніка Пацаў Маргарытай з шатляндзкага роду Хэйтанаў (1807—1884). Жонка была кальвіністкай, некаторыя дзеці выгадаваныя ў кальвінізьме, іншыя ў каталіцтве. Дзеці: Карл Антоні (1826—1864, жывапісец), Элеанора Кольбэрг (1832—1882), Леандра (1834—1919, архітэктар), Гэнрык (1842—1920, інжынэр-тэхноляг), Ян (1845—1921), Уладыслаў (1848—1915, архітэктар).

Найістотнейшыя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэарэнэсансныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гатэль «Эўрапейскі» (Варшава, 1855). Адбудаваны ў 1949—51
Санаторый Марконі ў Буську-Здруі (1835)

Клясыцысцкія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нэагатычныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ратуша ў Цеханаве

Лісты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • O porządkach architektonicznych, Warszawa 1828, wyd. 2 1837
  • Saggio sugli ordini di architettura, Warszawa 1831
  • Zbiór projektów architektonicznych, Warszawa, 1838-42

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Імем архітэктара названы варшаўскі тэатар, заснаваны ў 2009 таварыствам «Italiani In Polonia» («Італьянцы ў Польшчы»). Тэатар месьціцца ў скляпеньнях запраектаванага Гэнрыкам Касьцёлу ўсіх сьвятых.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Aldona Bartczakowa. Pałac Paca. — Warszawa: 1973.
  • Tadeusz S. Jaroszewski. O siedzibach neogotyckich w Polsce. — Warszawa: 1981. — ISBN 83-01-01758-9
  • Tadeusz S. Jaroszewski. Henryk Marconi i neogotyk (uwagi) // «Rocznik Białostocki». — 1976 Т. 13. — С. 451—471.
  • Katalog rysunków architektonicznych Henryka i Leandra Marconich w Archiwum Głównym Akt Dawnych / oprac. Tadeusz S. Jaroszewski, Andrzej Rottermund. — Warszawa: Biblioteka Muzealnictwa i Ochrony Zabytków, 1977. — Т. 11. — (seria A).
  • Stanisław Łoza. Architekci i budowniczowie w Polsce. — Warszawa: 1954.
  • Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk: 1974 Т. XIX/1. — С. 599—600.
  • The Dictionary of Art / ed. Jane Turner Т. 20. — ISBN 1-884446-00-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэнрык Марконісховішча мультымэдыйных матэрыялаў