Генрых Бёль
Генрых Бёль (Гайнрых Бёль) (па-нямецку: Heinrich Böll) (21 сьнежня 1917, Кёльн — 16 ліпеня 1985, Кройцаў-Лангэнбройх) — нямецкі пісьменьнік і перакладчык, атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры (1972).
[рэдагаваць] Жыцьцё
Генрых Бёль нарадзіўся ў Кёльне. Ён быў шостым дзіцём у сям'і і трэцім сынам свайго бацькі (маці Генрыха, Марыя, была другой жонкай Віктара Бёля).
З 1924 да 1928 гадох ён наведваў каталіцкую школу, пасьля перайшоў у дзяржаўную гуманітарную гімназію імя кайзэра Вільгельма. У 1937 годзе Генрых пачаў працаваць у кніжнай краме ў Боне - у гэты час ён упершыню паспрабаваў сябе ў якасьці пісьменьніка. Улетку 1939 году ён паступае ў Кёльнскі ўнівэрсытэт на факультэт германістыкі і клясычнай філялёгіі, аднак у хуткім часе ён вымушаны пачаць службу ў Вэрмахце. У лютым 1945 году ён спрабаваў дэзэрціраваць, але пагроза расстрэлу вымусіла яго вярнуцца ў войска з падробленнымі дакумэнтамі.[Крыніца?] У красавіку 1945 году Бёль трапіў у палон да амэрыканцаў, але быў вызвалены ўжо ў верасьні.
У 1942 годзе падчас франтавога водпуску ён ажаніўся з Annemarie Çech. Яго першы сын Крыстоф не пражыў і году пасьля свайго нараджэньня ў 1945. Сыны Раймунд, Рэнэ і Вінцэнт нарадзіліся ў 1947, 1948 і 1950 гг.
Пасьля вайны Бёль працягваў пісаць, паралельна працуючы ў розных месцах. Ён таксама працягнуў навучаньне ў Кёльнскім унівэрсытэце. У гэты час сям'я жыла ў асноўным на заробак жонкі. Першыя аповяды Генрыха Бёля былі надрукаваныя ў 1947 годзе.
З 1970 да 1972 гг. Бёль узначальваў нямецкі ПЭН-Цэнтар, а з 1971 да 1974 гг. быў прэзыдэнтам міжнароднага ПЭН-Цэнтру.
У 1972 годзе Генрых Бёль стаў ляўрэятам Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
Памёр пісьменьнік 16 ліпеня 1985 году.
На беларускую мову творы Бёля перакладалі Лявон Баршчэўскі, Уладзімер Папковіч, Лілія Дарашкевіч (Законнікава), Уладзіслаў Струміла, Алена Талапіла і інш.
[рэдагаваць] Творы
- Kreuz ohne Liebe, напісаны ў 1946-1947 гг; апублікаваны ў 2002 г.
- Aus der «Vorzeit». 1947
- Die Botschaft. 1947
- So ein Rummel. 1948
- Das Vermächtnis, напісаны ў 1948-1949 гг.; апублікаваны ў 1981 г.
- Der Zug war pünktlich. 1949
- Wanderer, kommst du nach Spa…. 1950
- Die schwarzen Schafe. 1951
- Nicht nur zur Weihnachtszeit. 1951
- Wo warst du, Adam?. 1951
- Nicht nur zur Weihnachtszeit. 1951
- Der Engel schwieg, напісаны ў 1949-1951 гг.; надрукаваны ў 1992 г.
- Die Waage der Baleks. 1952
- Und sagte kein einziges Wort. 1953
- Haus ohne Hüter. 1954, беларускі пераклад Ліліі Дарашкевіч, 1996
- Das Brot der frühen Jahre. 1955
- Zum Tee bei Dr. Borsig. 1955
- Wie in schlechten Romanen. 1956
- Irisches Tagebuch. 1957
- Die Spurlosen. 1957
- Doktor Murkes gesammeltes Schweigen und andere Satiren. 1958
- Billard um halb zehn. (Більярд а палове дзесятай) 1959, беларускі пераклад Лявона Баршчэўскага, 1993
- Ein Schluck Erde. 1962
- Ansichten eines Clowns. 1963
- Entfernung von der Truppe. 1964
- Ende einer Dienstfahrt. 1966
- Gruppenbild mit Dame. 1971
- Die verlorene Ehre der Katharina Blum. 1974
- Berichte zur Gesinnungslage der Nation. 1975
- Fürsorgliche Belagerung. 1979
- Was soll aus dem Jungen bloß werden?. 1981
- Vermintes Gelände. 1982
- Die Verwundung. Раньнія аповяды; апублікаваныя ў 1983 г.
- Bild-Bonn-Boenisch. 1984
- Frauen vor Flusslandschaft. 1985
- Der blasse Hund. Раньнія аповяды; апублікаваныя ў 1995 г.
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
Генрых Бёль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка, прысьвечаная Генрыху Бёлю (па-нямецку)
- Апавяданьне «Рызыка пісьменства» у перакладзе Алеся Пяткевіча (па-беларуску)
- Апавяданьне «Мой сумны твар» у перакладзе Алеся Пяткевіча (па-беларуску)
- Апавяданьне «Мой сумны твар» у перакладзе Раісы Крывальцэвіч (па-беларуску)
- Творы на «Беларускай Палічцы»
| Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі па літаратуры ў 1951—1975 гадах | |
|---|---|
|
Пэр Лягерквіст (1951) · Франсуа Марыяк (1952) · Ўінстан Чэрчыль (1953) · Эрнэст Гэмінгўэй (1954) · Гальдаўр Кільян Лякснэс (1955) · Хуан Рамон Хімэнэс (1956) · Альбэр Камю (1957) · Барыс Пастарнак (1958) · Сальваторэ Квазымада (1959) · Сэн-Жон Пэрс (1960) · Іва Андрыч (1961) · Джон Стэйнбэк (1962) · Ёргас Сэфэрыс (1963) · Жан-Поль Сартр (1964) · Міхаіл Шолахаў (1965) · Шмуэль Ёсэф Агнон / Нэлі Закс (1966) · Мігель Анхель Астурыяс (1967) · Кавабата Ясунары (1968) · Сэм’юэл Бэкет (1969) · Аляксандар Салжаніцын (1970) · Паблё Нэруда (1971) · Генрых Бёль (1972) · Патрык Ўайт (1973) · Эйвінд Юнсан / Гары Мартынсан (1974) · Эўджэніё Мантале (1975) Поўны сьпіс · 1901—1925 · 1926—1950 · 1951—1975 · 1976—2000 · 2001—2025 |
|