Генрых VII (кароль Ангельшчыны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Генрых VII, кароль Ангельшчыны

Генрых VII (анг. Henry VII; 28 студзеня 1457 — 21 красавіка 1509) — кароль Ангельшчыны і васпан Ірляндыі (1485—1509), першы манарх з дынастыі Цюдораў.

Іншыя падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генрых VII быў ашчадныя манархам, значна ўмацаваў бюджэт Ангельшчыны, зруйнаваны ў гады Стогадовай вайны і вайны Пунсовай і Белай ружы. Для суду над дваранамі пры ім быў заснаваны адмысловы орган — Зорная палата.

Да ліку векапомных падзеяў праўленьня Генрыха VII ставіцца падтрыманая ім экспэдыцыя італьянца на ангельскай службе Джаваньні Кабота (ён жа Джон Кэбат) у Амэрыку і адкрыцьцё Ньюфаўндленда. Таксама па просьбе Генрыха вядомы гісторык Палідор Вэргілій пачаў пісаць «Гісторыю Ангельшчыны».

Кароль пахаваны ў Вэстмінстэрскім абацтве, побач са сваёй жонкай, Лізаветай Ёркскай, якую ён перажыў на сем гадоў.

Яму ўспадкаваў другі сын, Генрых VIII.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Генрых VII (кароль Ангельшчыны)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў