Генры Філдынг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Генры Філдынг
Henry Fielding
Henry Fielding.png
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні: Henry Fielding
Псэўданімы: "Капітан Геркулес Вініґар", некаторыя працы апублікаваны ананімна
Нарадзіўся: 22 красавіка 1707
Шэрфэм, Ґлансбэрі, Сомэрсэт, Англія
Памёр: 8 кастрычніка 1754
Лісабон, Партуґалія
Грамадзянства: Ангелец
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці: Міравы судьдзя, навэліст, драматург
Гады творчасьці: 17281754
Напрамак: Асьветніцтва
Жанр: сатыра, круцельскі раман (пікарэска)
Творы на сайце lib.ru

Генры Філдынг (па-ангельску: Henry Fielding, 22 красавіка 1707 – 8 кастрычніка 1754) - ангельскі пісьменьнік, аўтар шэрагу навэлаў і драм, вядомы за свой жыцьцёвы гумар і сатырычную ўвішнасьць. Аўтар рамана "Гісторыя тома Джонса, знойдзеныша".

[рэдагаваць] Біяґрафія

У 1726 Філдынг атрымаў адукацыю ў арыстакратычным Ітонскім каледжы, дзе напаткаў свайго будучага пажыцьцёвага сябра Ўільяма Піта. Яго сястра, Сара Філдынг, таксама зьдзейсьнілася ў ролі пісьменьніцы. Пасьля недарэчнага здарэньня з маладой кабетай, з-за якога яму пагражалі праблемы з законам, ён пераезджае ў Лёндан, дзе й пачынаецца яго літаратурная кар'ера.

У 1728 ён піша сваю камэдыю "Каханьне ў некалькіх масках" (па-ангельску: Love in Several Masques), якую ставяць у аднім з дзьвух найлепшых тэатраў горада. Праз некаторы час, Філдынг едзе ў Лэйдэнскі ўнівэрсітэт, каб вучыць клясічныя мовы й юрыспрудэнцыю, аднак з-за недахопу грошай мусіў вярнуцца зваротна ў Лёндан і пачаць працаваць пісьменьнікам у тэатру.

Пасьля вяртаньня ў Англію, Філдынгу здаецца, што ён знайшоў сябе ў драматургіі. Яго наступнай камэдыяй стала п'еса "Франт з Тэмпла" (1730), дзе распавядаецца аб студэнце-прайдзісьвеце, які пасылае дадому вялізарныя рахункі на свечы, чарнілы, пёры, чым выклікае жах у сваіх бацькоў. Яны пачынаюць пужацца, каб ён не звар'яцеў ад упартых заняткаў. У тым жа годзе выходзіць камэдыя "Палітык з кавярні, альбо судьдзя ў пастцы" - прыклад даволі смелай сацыяльнае сатыры.

Жанравы пераход Філдынга ад камедыі гумараў да фарсу сымбалізуе камэдыя "Аўтарскі фарс" (1730), якая паставіла пісьменьніка ў шэраг вядучых драматургаў Англіі.

Па-сапраўднаму вялікай падзеяй у творчасьці Філдынга стала яго другая камэдыя - "Трагедыя трагедый, альбо Жыцьцё й сьмерць Хлопчыка-з-пальчык Вялікага" (1731) (да якой Ўільям Хогарт распрацаваў франтысьпіс). Дзеяньне адбываецца пры двары караля Артура, дзе вялікі герой Хлопчык-з-пальчык перамагае ворагаў, дабіваецца каханьня волатак і прынцэс, але ў канцы загінае, будучы з'едзеным рудой каровай. П'еса карысталася вялікім посьпехам сярод гледачоў і нават атрымала слова ўхвалы ад Джонатана Свіфта.

Тытульны ліст "Дон Кіхота ў Англіі"

У сваіх наступных п'есах Філдынг ставіць за мэту адлюстраваць тую галечу й карупцыю, якая прыйшла на зьмену тыраніі. У сваім творы "Дон Кіхот у Англіі" („Don Qvixote in England“, 1734) ён дае магчымасьць чытачу павандраваць разам з Рыцарам Маркотнага Вобразу, ацэньваючым поглядам паназіраць за тагачаснымі ангельскімі парадкамі й жахнуцца ад шматлікіх сацыяльных пачвараў - сквайраў, мэраў і шынкароў. У п'есе "Жыцьцё й сьмерць Цвярозага Сэнсу" распавядаецца пра барацьбу каралевы Цвярозы Сэнс з Папамі й Законам, якія дабіваюцца яе сьмерці. Гэты твор уваходзіць у склад камэдыі "Паскін, драматычная сатыра на сучаснасьць" („Pasquin, a Dramatick Satire on the Times“, 1736), дзе ён наведвае выбары, а дакладней, рэпетыцыю камэдыі пад назвай "Выбары". У сваім "Гістарычным каляндары за 1736 год" (The Historical Register for the Year 1736) праз майстэрска прыхаваную сатыру ён аблічае брытанскі ўрад і робіць агляд сацыцяльных і маральных "каштоўнасьцяў" тагачаснага грамадства. Некаторыя з гэтых прац Філдынга былі бязьлітасна разкрытыкаваныя тагачасным урадам на чале з сэрам Робэртам Уолпалам.

Закон аб тэатральнай цэнзуры 1737 быў вынікам працы Філдынга гэткага перыяду. Апошняй кропляй цярпеньня Ўолпола была поўная сатырычнай з'едлівасьці п'еса "Прысьвячэньне публіцы" (па-ангельску: The Vision of the Golden Rump), пасьля якой ён унёс у абедзьве палаты парляманту прыняты неўзабаве законапраэкт аб тэатральнай цэнзуры. Відавочна, што пасьля прыняцьця такога закону, ставіць п'есы ў жанру палітычнай сатыры было ўжо фактычна немагчыма. У такіх варунках, Філдынгу нічога не заставалася, як пакінуць тэатр і пачаць ізноў працаваць у плыні юрыспрудэнцыі. Каб пракарміць сваю жонку й двое дзяцей, Філдынг пачынае займацца адвакацкай дзейнасьцю. У гэты час ён піша свае апавядальныя творы.

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Генры Філдынгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах