Георгі Скрыпнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гео́ргі Ільлі́ч Скры́пнікаў (1908, в. Султан, Курсаўскі раён, Стаўрапольскі край, Расейская імпэрыя — 15 жніўня 1944, каля Варшавы, Польшча). Герой Савецкага Саюзу (1945, пасьмяротна).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На франтох Другой сусьветнай вайны з 1941 г. 22 ліпеня 1944 батальён капітана Скрыпнікава першым у палку выйшаў да ракі Заходні Буг на поўдзень ад Берасьця і фарсіраваў яе. На захопленым пляцдарме адбіў 7 контаратакаў ворага і вызваліў вёску Кодзень (Польшча). 28 ліпеня 1944 на падыходах да Берасьця нанёс нямецкім войскам вялікія страты, разьбіў два батальёны, і першым уварваўся ў Тэрэспаль (Польшча).

Г. І. Скрыпнікаў загінуў у баі пад Варшавай 15 жніўня 1944. Пахаваны ў Берасьці ў братэрскай магіле савецкіх ваяроў і партызанаў.

Ушанаваньне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1964 Стралковая вуліца Берасьця перайменаваная ў гонар Г. І. Скрыпнікава. На доме № 117 усталяваная мэмарыяльная дошка Г. І. Скрыпнікаву. Ягонае імя зьмешчанае на алеі «Іхнімі імёнамі названыя вуліцы Берасьця».

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]